здыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да здохнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сдо́хнуть сов., прост. здо́хнуць, мног. паздыха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паздыха́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Здохнуць — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадо́хнуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; зак.

Здохнуць — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

околе́ть сов. здо́хнуць, мног. паздыха́ць, прост. вы́пруціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подо́хнуть сов. здо́хнуць; (о всех, многих) паздыха́ць, падо́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загну́ться

1. загну́цца, мног. пазагіна́цца;

2. (умереть) груб., прост. зды́рдзіцца, здо́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыдыха́ць, ‑ае; зак.

Разм. Выдахнуць, здохнуць — пра ўсіх, многіх. Свінні павыдыхалі. □ — Ды ў вас тут, мабыць, рыба павыдыхала! — смеючыся, кідаю вуды на зямлю. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дахнуць, ‑не; пр. выдах, ‑ла; зак.

Разм. Здохнуць, падохнуць; перавесціся (аб жывёле). — От, каб цябе ваўкі зарэзалі, каб ты была выдахла, падла натурыстая! — зганяў чалавек у лаянцы злосць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спро́гчысяздохнуць’ (Сцяцко Сл.). Гл. апрэгчыся.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)