снима́ние

1. зніма́нне, -ння ср., здыма́нне, -ння ср.;

2. зніма́нне, -ння ср., лупле́нне, -ння ср., злу́пліванне, -ння ср., здзіра́нне, -ння ср.;

3. найма́нне, -ння ср.; см. снима́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Луп!1 — гукаперайманне для трэскання, лопання сухой скуры’ (Кліх), ’хваць!’ (Нас.), луп вачыма ’сорамна’ (Нас.; мсцісл., Нар. лекс.). Ва ўсх.-слав. мовах гэта лексема служыць у асноўным для абазначэння гуку пры падзенні, удары. Прасл. lupъ!, якое існавала побач з дзеясловамі lupiti, lupati. Параўн. літ. lùp! — для перадачы водгулля цяжкіх крокаў, лопату крыламі, хцівай яды, lū́p! — для выражэння інтэнсіўнасці дзеяння (Смаль-Стоцкі, Приміт., 24, 40, 163; Слаўскі, 5, 316–317; БЕР, 3, 514).

Луп2 ’рабунак, грабеж’ (Гарб.), ’вялікі хабар’ (Нас.). Укр. луп ’рабоўнік’, ’ваенная здабыча’, ст.-польск., каш. łup ’рабаванне’, ’здабыча з палявання’, ’рабунак’, чэш., славац. lup ’тс’. Бел. і ўкр. лексемы, магчыма, запазычаны з польск. Апрача гэтага значэння ў слав. мовах (параўн. рус. луп (на руках) ’лушчэнне скуры на руках’, польск. łup ’скура вужакі пасля лінькі’, ’скура, якая лушчыцца’, чэш. lup ’тс’, славен. lȗp ’лушпіна (яблыка, рэпы)’, серб.-харв. чак. lȗp ’скура, лушпіна’. Прасл. lupъздзіранне (кары, скуры)’прабаванне, грабеж’ > ’тое, што садрана’ ўтворана ад lupiti (Слаўскі, 5, 313–315 і 348; Махэк₂, 341; Скок, 2, 331; Бязлай, 2, 156–157).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

драньёI ср.

1. дра́нне, -ння ср., рва́нне, -ння ср., раздзіра́нне, -ння ср.;

2. дра́нне, -ння ср., здзіра́нне, -ння ср.; вырыва́нне, -ння ср.;

3. біццё, -цця́ ср., лупцава́нне, -ння ср., лупцо́ўка, -кі ж.;

4. дра́нне, -ння ср., шарава́нне, -ння ср.;

5. дра́нне, -ння ср., дра́панне, -ння ср.;

6. дра́нне, -ння ср.; см. драть 1, 2, 4, 6, 7.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)