и́сстари нареч. здаўна́, з да́ўніх пор.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

издре́вле нареч., уст. здаўна́; спако́н ве́ку; спрадве́ку, здаўны́х-даўна́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сы́здавна нареч., разг. з да́ўніх часо́ў, здавён, здавён-даўна́; (издавна) здаўна́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адле́цьздаўна’ (Гарэц., Др.-Падб.) да лета. Словаўтваральная мадэль не тыповая. Магчыма, адлець < *ад летась.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., вядзе́цца; вёўся, вяла́ся, вяло́ся; вядзіся; незак.

1. Адбывацца, ажыццяўляцца, праводзіцца.

Вядзецца барацьба за высокую якасць прадукцыі.

Вядзецца шырокае жыллёвае будаўніцтва.

2. Гадавацца, даваць прыплод.

У нас свінні добра вядуцца.

3. безас. Быць звычаем, падтрымлівацца.

Так у нас здаўна вядзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́сціся, -вяду́ся, -вядзе́шся, -вядзе́цца; -вядзёмся, -ведзяце́ся, -вяду́цца; павёўся, -вяла́ся, -ло́ся; павядзіся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Увайсці ў звычай, стаць прывычным.

Так павялося тут здаўна (безас.).

2. з кім. Пачаць вадзіцца з кім-н. (разм.).

З кім павядзешся, ад таго і набярэшся (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Спракуве́ку (спраку‑веку, спра́ку ве́ку) ‘спрадвеку, здаўна’ (Сержп., Ян.; карм., Сл. нар. фраз.; асіп., ваўк., чэрв., слуц., Сл. ПЗБ). Адваротны дэрыват ад спракаве́чны ‘старадаўні, шматвяковы’ (калінк., Арх. ГУ, Сцяшк. Сл., ТС), што да пракавечны ‘тс’ ад прок (гл.), параўн. ад праку ве́куздаўна’. Бузук (гл. Буз., 257) бачыў тут цікавы прыклад змены слова ў выніку ўтварэння рыфмы. З прычыны дээтымалагізацыі ўзніклі формы спрадка́ ‘спрадвеку’ (Ян.) ад продак (гл.), спрако́н ‘спрадвеку’ (Ласт.) — кантамінацыя спакон (гл.) і спракавечны, спракувеку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свіні́на, ‑ы, ж.

Свіное мяса як ежа. Здаўна наш, край славіцца лясамі, а лясы — звярамі. Скажу вам, дзеткі, што няма мяса лепш за свініну. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухасто́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сухастою, з’яўляецца сухастоем. Здаўна на тоўстай сухастойнай бярозе каля лесу гнездавалі буслы. Паслядовіч. // Прыгатаваны з сухастою. Сухастойныя дровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спрадве́куздаўна; заўсёды’ (ТСБМ, Нас., Касп., Гарэц., Бяльк., Байк. і Некр., Стан.), спрадве́ку, спрадвяко́ў ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Адваротны дэрыват ад спрадве́чны ‘старадаўні, шматвяковы’ (гл. прадвечны), аформлены паводле прыслоўя спаконвеку (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)