гм, выкл.

1. Выражае недавер’е, сумненне, іронію. — Гм, — чмыхае крамнік, крытычна мацаючы поглядам .. настаўніка. Мурашка.

2. Ужываецца пры нерашучасці або немагчымасці сказаць, вымавіць што‑н. — Гм... — пачаў здагадвацца аб нечым Тарас. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разуме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. каго-што. Усведамляць, спасцігаць розумам сэнс, змест і пад. чаго-н.; асэнсоўваць.

Р. усё сказанае.

Р. мастацтва.

Р. музыку.

2. што і з дадан. Ведаць, здагадвацца аб чым-н., усведамляць што-н.

Р. сваю памылку.

Р., што назад дарогі няма.

3. каго-што. Падразумяваць, мець на ўвазе.

4. у знач. пабочн. сл. разуме́еш (разуме́еце) Ужыв. з мэтай падкрэсліць што-н., звярнуць увагу на што-н.

Я, разумееш, не згодна з такой думкай.

|| наз. разуме́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прозрева́ть несов.

1. станаві́цца віду́шчым, пачына́ць ба́чыць;

2. перен., уст. (понимать) уця́мліваць, разуме́ць; (догадываться) здага́двацца (аб чым); (проникать умом) праніка́ць ро́зумам (у што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аддалі́цца, ‑далюся, ‑далішся, ‑даліцца; зак.

1. Перамясціцца на нейкую адлегласць ад каго‑, чаго‑н. Вада ў Сажы выцвіла, памялела і так аддалілася ад берага, што рэдка хто з хлапчукоў даставаў яе каменьчыкам. Ракітны. // Стаць менш чутным з прычыны вялікай адлегласці. Гром аддаліўся, толькі часамі далятае яго прыглушаны грукат з далёкага, цёмнага краю неба. Скрыган.

2. перан. Парваць сяброўскія, блізкія адносіны з кім‑н.; пачаць цурацца каго‑н. Неўзабаве Антон аддаліўся ад усіх і пачалі здагадвацца, шло ён перажыў нейкую няўдачу ў жыцці. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

западо́зрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. у чым. Пачаць падазраваць, лічыць вінаватым у чым‑н. На твары матроса было столькі ветлівасці і гасціннасці, што яго ніяк нельга было западозрыць у благім. Асіпенка. Вучні разышліся па класе, і Лемяшэвіч, каб яго не ўбачылі і — чаго добрага! — не западозрылі ў падслухоўванні, паспяшаўся выйсці з калідора. Шамякін.

2. таксама са злучн. «што». Пачаць здагадвацца аб чым‑н. Малы парабчук, які ў гэты час быў у доме, неўзабаве западозрыў, што нешта тут адбылося, і.. сказаў людзям. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подозрева́ть несов.

1. падазрава́ць; (иметь подозрение) мець падазрэ́нне;

подозрева́ть кого́-л. в изме́не падазрава́ць каго́е́будзь у здра́дзе;

2. (предполагать) меркава́ць; (допускать) дапуска́ць; (догадываться) здага́двацца; (думать) ду́маць;

подозрева́ю, что здесь оши́бка мярку́ю (ду́маю), што тут памы́лка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыгадзі́ць, прыгодзі́ць ’даць, паспрыяць’ (ТС), прігадзі́цца ’спатрэбіцца; прыдацца’ (Бяльк.), прыгадзі́ць (безасаб. прыгадзі́ла) ’нечакана прыйсці’: коли цебе тут пригодзило? (Нас.). Працягвае ст.-бел. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца; адбыцца, здарыцца’ (Ст.-бел. лексікон), пригожатися ’здарацца; трапляцца, прыходзіцца’ (Статут 1529), якое, у сваю чаргу, з прасл. *prigoditi () < *goditi () (Бабік, Зб. памяці Слаўскага, 65; ЭССЯ, 6, 188–190); параўн. ст.-рус. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца, быць прыдатным; аказацца, быць; адбыцца, здарыцца’, серб.-харв. пригодити (се), пригађати (се) ’здагадвацца’, балг. дыял. прыга́дам ’дагаджаць, рабіць прыемнасць’, прига́ждам ’тс’, чэш. přihoditi ’дадаць, прыбавіць’, славац. prihodiť ’тс’, рус. дыял. пригоди́ть ’даць магчымасць зрабіць, садзейнічаць, спрыяць’, пск., смал. пригоди́ться, пригожа́ться ’спатрэбіцца’, ’удацца, выпасці; выдацца’, укр. пригоди́ти ’дагадзіць’, пригоди́тися ’здарыцца, адбыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слыць ‘быць вядомым; лічыцца знаным, славіцца’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. смути ‘лічыцца, называцца’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. сли́ти ‘славіцца’, рус. слыть ‘тс’, стараж.-рус. слути ‘звацца’, ст.-польск. słuć, чэш. slouti, славац. sluť ‘тс’, славен. slúti ‘славіцца’, серб.-харв. слу́тити ‘прадчуваць, здагадвацца’, макед. слути ‘тс’, ст.-слав. слоути ‘выразна гаварыць, агалашаць’. Прасл. *sluti роднаснае лат. sluvêt ‘слыць’, slūt ‘зрабіцца вядомым’, ст.-в.-ням. hlût ‘гучны’, ірл. clunim ‘чую’, лац. clueō, cluēre ‘называцца; быць слаўным’, грэч. λκέω ‘слаўлю, усхваляю’, ст.-інд. śrų́tḥ ‘слых, вуха, слуханне’, да і.-е. kʼléu̯ ‘чуць’; гл. Траўтман, 307; Мюленбах-Эндзелін, 3, 942–943; Майргофер, 3, 372–374; Фасмер, 3, 680 з іншай літ-рай; Махэк₂, 557; Скок, 3, 289–290; Глухак, 564 (лічаць сербска-харвацкае слова вытворным ад *slutъ ‘хто слухае’); Бязлай, 3, 267–268; Борысь, 557–558; ЕСУМ, 5, 301. Далей гл. слава, слова, з якімі яно звязана чаргаваннем галосных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачва́ра ’казачная, страшная істота вялікіх памераў’, ’жудасны твар’, ’непрыгожы чалавек’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС; ваўк., Сл. ПЗБ; барыс., Шн. 2), ’жартаўлівы’ (шальч., ігн., брасл., Сл. ПЗБ). Укр. почва́ра ’прывід’, зах. по́чвар ’паскуднае дзеянне, выхадка’, паўд.-рус., укр. прочва́ра ’тс’, польск. koćwara ’пачвара’, oćwiara, oćwiera ’тс’, ’чарадзейка’, poczwara ’агідная істота, пачвара, страшыдла’ (з XV ст.), каш. počvara ’тс’, ’нягоднік, амаральны чалавек’. Наяўнасць прэфіксальных варыянтаў дае магчымасць разглядаць лексему як па‑чвара, другая частка якой атаясамліваецца з прасл. čvariti/čvěriti ’вярзці лухту, балбатаць, гаварыць незразумела’, параўн. бел. чва́рыць, чво́рытэ, чвэ́рыты, чвэ́рыцца, чвэ́рыць, чвара́ ’паскудства’ (гл.), ст.-серб.-харв. čvara ’чараванне, варажба’, славен. čvę́riti ’плявузгаць, несці лухту’, ст.-польск. oćwiernica ’нешта страшнае, пачварнае’. БорысьСлаўскі (SP, 2, 299) дапускаюць гукапераймальнае паходжанне прасл. čvariti, а паводле ст.-польск. poczwa ’страшыдла’, наводзіць на думку пра першасны элемент čьv‑, які да і.-е. *keu‑. Патабня (РФВ, 3, 171) збліжаў слав. лексемы з літ. kvaĩstiздагадвацца’. Аднак надзейная этымалогія адсутнічае (Слупскі, ZfslPh, 35 (2), 1971, 314). Гл. таксама патво́р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разуме́ць, е́ю, ‑е́еш, ‑е́е; незак.

1. каго-што. Усведамляць, спасцігаць розумам сэнс, змест і пад. чаго‑н.; асэнсоўваць. Разумець заданне. Разумець тэкст. Разумець міміку і жэсты нямога. □ [Андрэй:] — Я цябе паважаю, Кузьма, як чалавека вучонага, і люблю паслухаць тваю гутарку, хоць ты гаворыш так разумна, што я не ўсё разумею. Колас. Іліко пачуў некалькі слоў на рускай мове. Ён ужо навучыўся адрозніваць гэтую выразную, чоткую, адрывістую мову ад іншай, але не разумеў яшчэ ні слова. Самуйлёнак. // Разбірацца ў думках, паводзінах, учынках, намерах каго‑н. Чалавек, як не трэба лепш, разумеў ужо свайго начальніка. Чорны. Дзяцей пісьменнік той не меў і іх не разумеў ніколі. Таму ў творах не было ніводнай кропелькі жывога. Корбан.

2. што і з дадан. сказам. Ведаць, здагадвацца аб чым‑н., усведамляць што‑н. Разумець сваю памылку. □ Міколка разумеў, што трапілі яны з дзедам у бяду. Лынькоў. [Чарнеў] бачыў і разумеў, што Міхалу яго выбар не падабаецца. Васілевіч.

3. каго-што і без дап. Быць дасведчаным у чым‑н.; магчы разбірацца ў чым‑н., меркаваць пра што‑н. Разумець музыку. □ Свайму настаўніку, які вучыў разумець і любіць літаратуру, Канстанцін Міхайлавіч прысвяціў некалькі адвячоркаў. Лужанін. Сам пан Вальвацкі нічога ў гаспадарцы не разумеў. Крапіва. // Мець пэўны погляд на што‑н., пэўную думку наконт чаго‑н. Важна тое, як крытык разумее сучаснасць у літаратуры. «Полымя». Я так каханне разумею: Калі кахаеш сапраўды, Ідзеш да любай у завею, А глянеш — расцвітуць сады. Прануза.

4. каго-што. Падразумяваць, мець на ўвазе. Пад лексікай разумеюць усю сукупнасць слоў мовы.

5. у знач. пабочн. разуме́еш (разуме́еце). Ужываецца з мэтай падкрэсліць што‑н., звярнуць увагу на што‑н.

•••

Вось гэта я разумею! гл. я.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)