зграма́дзіць

згрупаваць, аб'яднаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зграма́джу зграма́дзім
2-я ас. зграма́дзіш зграма́дзіце
3-я ас. зграма́дзіць зграма́дзяць
Прошлы час
м. зграма́дзіў зграма́дзілі
ж. зграма́дзіла
н. зграма́дзіла
Загадны лад
2-я ас. зграма́дзь зграма́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час зграма́дзіўшы

Іншыя варыянты: зграмадзі́ць.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зграмадзі́ць

згрупаваць, аб'яднаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зграмаджу́ зграма́дзім
2-я ас. зграма́дзіш зграма́дзіце
3-я ас. зграма́дзіць зграма́дзяць
Прошлы час
м. зграмадзі́ў зграмадзі́лі
ж. зграмадзі́ла
н. зграмадзі́ла
Загадны лад
2-я ас. зграмадзі́ зграмадзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зграмадзі́ўшы

Іншыя варыянты: зграма́дзіць.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сшыхтава́ць

згрупаваць, аб'яднаць, змяшаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сшыхту́ю сшыхту́ем
2-я ас. сшыхту́еш сшыхту́еце
3-я ас. сшыхту́е сшыхту́юць
Прошлы час
м. сшыхтава́ў сшыхтава́лі
ж. сшыхтава́ла
н. сшыхтава́ла
Загадны лад
2-я ас. сшыхту́й сшыхту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час сшыхтава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сканцэнтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

1. Сабраць, згрупаваць у адным якім‑н. месцы. Сканцэнтраваць на малацільных таках пажарную тэхніку. □ [Бярозін:] — Загадваю сканцэнтраваць сілы вашых брыгад у раёне навасёлкаўскай грэблі і сёння ў дваццаць чатыры нуль-нуль распачаць прарыў у кірунку Навасёлак. Шчарбатаў. // Скіраваць у адно месца (пра ўдар, націск і пад.). У дваццатых чыслах красавіка, раніцою на світанні, гулка загрукацелі чырвоныя батарэя, сканцэнтраваўшы агонь на польскіх пазіцыях. Колас. // Увасобіць, змясціць у сабе. Напластоўваючы вобразы, каб сканцэнтраваць сутнасць рэальных фактаў жыцця Антанюка, .. пісьменнік ідзе дарогай, што вядзе да эстэтычнага ідэалу. «Полымя».

2. перан. Скіраваць на што‑н. (увагу, думку і пад.). Усю ўвагу [Ваня] сканцэнтраваў на прылізаным чалавеку, што сядзеў каля акна. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)