ста́я чарада́, -ды́ ж.; (о волках, собаках — ещё) згра́я, род. згра́і ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́лымны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і палымяны. Мы крочым! Дарэмна па цёмных кутках Скуголіць падбрэхічаў зграя. З дарогі не звернем — Наш полымны сцяг Планеце шляхі азарае. «Вожык».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кли́ка пренебр. клі́ка, -кі ж., хе́ўра, -ры ж.; (свора) згра́я, род. згра́і ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гайня́ і гання́, ‑і, ж.

Абл. Зграя ваўкоў, сабак. У піліпаўку мінулай зімою цэлая гайня ваўкоў спынілася ноччу непадалёку ад сядзібы і завыла. Пальчэўскі. З сядзібы данёсся брэх сабачай ганні. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́тия ж., прост. ша́ція, -ціі ж., зброд, род. збро́ду м., згра́я, род. згра́і ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сабака́рня, ‑і, ж.

1. Памяшканне для сабак; сабачнік.

2. Разм. Зграя сабак. Як настае дзень, так і лезе з нажом да горла жонка: «Сабакарню цэлую развёў... Патапі, а то...». Сачанка. У сто сабачых галасоў завыла сабакарня. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Метлюхава́ць, метлюхова́ць ’іграць’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем метлюха́цца ’матляцца’ і польск. motłoch ’натоўп, зграя’, metlować ’дурыць галаву, рабіць галас, баламуціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сво́ра ж.

1. охотн., перен. згра́я, род. згра́і ж.;

2. (ремень) налыга́ч, -ча́ м., павадо́к, -дка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паваложжазграя’ (Сл. ПЗБ, раг.). Дэрыват ад паваліць ’ісці, быць у вялікай колькасці’ < валіць з суф. ‑ога (адносна словаўтварэння параўн. SP, 1, 67) + суф. зборнасці ‑je.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

борза́я ж., сущ., прил., охот. хорт, род. харта́ м.;

сво́ра борзы́х згра́я харто́ў;

борза́я су́ка су́ка-хорт;

борзо́й щено́к шчаня́-хорт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)