фальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што.

Спец.

1. Рабіць фальц (у 1, 2 знач.). Фальцаваць аконныя рамы. □ [Раман Раманавіч:] — У нас механізацыя: машынамі габлюем, пілуем, фальцуем. Дубоўка.

2. Згінаць, згортваць папяровы аркуш у адпаведным парадку. Я апрацоўваў заметкі, збіраў падпіску, фальцаваў газеты, хадзіў на вёрстку ў друкарню. Скрыган.

[Ад ням. falzen — складваць, згібаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сгреба́ть несов.

1. (граблями) зграба́ць;

сгреба́ть се́но зграба́ць се́на;

2. (собирать в место) зго́ртваць;

сгреба́ть бума́ги зго́ртваць папе́ры;

3. (сбрасывать) зграба́ць, скіда́ць;

сгреба́ть снег с кры́ши зграба́ць (скіда́ць) снег з да́ху;

4. (неуклюже обхватывать) прост. зграба́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зго́ртванне ср.

1. сгреба́ние; ску́чивание;

2. свёртывание, скла́дывание;

3. разг. свёртывание, скру́чивание;

4. перен. свёртывание; свора́чивание;

1-4 см. зго́ртваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свёртывать несов.

1. (скатывать) скру́чваць;

свёртывать бума́гу в тру́бку скру́чваць папе́ру ў тру́бку;

свёртывать папиро́су скру́чваць папяро́су;

2. (заворачивать с краёв) зго́ртваць;

цветы́ на́чали свёртывать свои́ лепестки́ кве́ткі пачалі́ зго́ртваць свае́ пялёсткі;

3. перен. (суживать, ограничивать деятельность) зго́ртваць; (сокращать) скарача́ць;

свёртывать произво́дство зго́ртваць (скарача́ць) вытво́рчасць;

свёртывать шта́ты скарача́ць шта́ты;

4. воен. (перестраивать в глубину) перастро́йваць, перашыхто́ўваць;

5. (поворачивать в сторону, придавать другое направление) зваро́чваць, збо́чваць;

6. перен. (менять тему разговора) зваро́чваць;

7. (вывихивать) разг. зваро́чваць, выві́хваць;

8. (сбивать на сторону) разг. зваро́чваць, збіва́ць;

9. (вертя, портить) разг. скру́чваць; см. сверну́ть 1—8, 10;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ску́чивать несов.

1. (собирать в кучу) зграба́ць (скіда́ць, скі́дваць, зго́ртваць, ссо́ўваць) у ку́чу (у ку́чы);

2. (помещать на небольшом пространстве, в тесноте) ску́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зго́ртвацца несов.

1. (скатываться трубкой) свёртываться;

2. свёртываться, скла́дываться;

3. перен. (суживать, ограничивать свою деятельность) свёртываться, свора́чиваться;

1-3 см. згарну́цца;

4. страд. сгреба́ться; ску́чиваться; свёртываться; скла́дываться; скру́чиваться; свора́чиваться; см. зго́ртваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свора́чивать несов.

1. зваро́чваць; см. свороти́ть;

2. (скатывать) скру́чваць;

3. (заворачивать с краёв) зго́ртваць;

4. перен. (суживать, ограничивать деятельность) зго́ртваць; (сокращать) скарача́ць;

5. воен. (перестраивать в глубину) перастро́йваць;

6. (поворачивать в сторону, придавать другое направление) зваро́чваць, збо́чваць;

7. перен. (менять тему разговора) зваро́чваць;

8. (вывихивать) разг. зваро́чваць, выві́хваць;

9. (сбивать на сторону) разг. зваро́чваць, збіва́ць;

10. (вертя, портить) разг. скру́чваць; см. свёртывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Завіру́ха ’мяцеліца’. Рус. дыял. завиру́ха, завирю́ха, заверю́ха, завертю́ха, укр. завірюха ’тс’, польск. zawierucha ’моцны вецер’. Улічваючы паўсюднае пашырэнне ў рус. гаворках, гэта ці польск. і ўсх.-слав. агульнае слова, ці слова, што распаўсюдзілася ў польск. з усх.-слав. «крэсаў». Утворана з суф. у́ха, відаць, ад дзеяслоўнай асновы (Сцяцко, Афікс. наз., 72), але не зусім ясна якой. Рус. варонеж. завертюха, відаць, ад завертеть, але патрэбы ў выпадзенні ‑т‑ (> ‑ц‑) у іншых выпадках няма; адпаведнага ж значэння ў дзеяслова завирать у рус. дыялектах і самога дзеяслова ў бел. не зафіксавана (апрача, магчыма, завира́ть арханг.згортваць, закручваць’, варонеж. ’аплятаць лапці вяроўкай’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закрыва́ть несов.

1. (дверь, ящик и т. п.) зачыня́ць;

2. (покрывать) закрыва́ць; (заслонять — ещё) засланя́ць;

закрыва́ть одея́лом закрыва́ць ко́ўдрай;

ту́ча закрыва́ет луну́ хма́ра закрыва́е (засланя́е) ме́сяц;

3. (прекращать, заканчивать) закрыва́ць;

закрыва́ть собра́ние закрыва́ць сход;

4. (складывать, смыкать что-л. раскрытое) заго́ртваць, зго́ртваць, склада́ць, скла́дваць;

закрыва́ть кни́гу заго́ртваць кні́гу;

закрыва́ть зо́нтик зго́ртваць (скла́дваць) парасо́н;

5. (глаза) закрыва́ць, заплю́шчваць;

закрыва́ть глаза́ на что́-л. закрыва́ць во́чы на што-не́будзь;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ртуць ’хімічны элемент, вадкі цяжкі метал’ (ТСБМ), народная назва — жыво́е серабро́ (Ласт.). Рус., укр. ртуть, чэш. rtuť, славац. ortuť, польск. rtęć. Стараж.-рус. рътуть (Сразн., 3, 206) — разглядаецца як праславянскі дзеепрыметнік цяперашняга часу незалежнага стану *rьtǫtь (як могуть, словуть), звязаны з літ. rìsti, 1 ас. адз. л. ristù ’каціць, качаць’, лат. rist, 1 ас. адз. л. ritu ’каціць, каціцца’, а таксама літ. riēsti ’гнуць; скручваць; скурчваць; згортваць’, rietė́ti ’каціцца’, лат. riest ’адпадаць, аддзяляцца’, што ўзыходзяць, магчыма, да і.-е. *ret(h)‑ ’бегчы, каціцца’ (Фасмер, 3, 509; Чарных, 2, 124–125). Паводле больш ранняй версіі Міклашыча (285) якая, аднак, сутыкаецца з цяжкасцямі ў фанетычных адносінах, назва элемента паходзіць з араб. `utārid ’ртуць’ пры пасрэдніцтве тур. utaryd ’тс’. Першапачаткова араб. `utārid — назва планеты Меркурый, якая перайшла на хімічны элемент дзякуючы яго “лятучасці”, рухомасці. Параўн. франц. mercure, іт., ісп. mercurio, англ. mercury ’ртуць’. Назва планеты — паводле імені старажытнага рымскага бога гандлю і абаронцы вандроўнікаў Меркурыя — Mercurius (Чарных, 2, 124–125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)