расфальцава́ць
‘зрабіць фальц (расфальцаваць аконныя рамы); сагнуць, згарнуць папяровы аркуш’
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
расфальцу́ю |
расфальцу́ем |
| 2-я ас. |
расфальцу́еш |
расфальцу́еце |
| 3-я ас. |
расфальцу́е |
расфальцу́юць |
| Прошлы час |
| м. |
расфальцава́ў |
расфальцава́лі |
| ж. |
расфальцава́ла |
| н. |
расфальцава́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
расфальцу́й |
расфальцу́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
расфальцава́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
назго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Згарнуць нейкую (часцей вялікую) колькасць чаго‑н. Назгортваць лісця ў кучу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
1. Згарнуць усё, многае.
П. хусткі.
2. Зрабіць скручваннем многа чаго-н. (разм.).
П. папяросы.
3. Згортваючы, сабраць у адно месца ўсё, многае.
П. збожжа ў кучу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сме́цце, -я, н.
1. Адкіды, рэшткі чаго-н.
Згарнуць с. ў кучу.
2. Што-н. дробнае, драбяза.
Не ягады, а адно с.
◊
Выносіць смецце з дому (хаты) (разм.) — рабіць вядомым тое, чаго не павінны ведаць іншыя.
|| прым. сме́ццевы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пасвінуць ’згарнуць (аб некалькіх прадметах)’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі па‑ і польск. zwinąć Агарнуць, зматаць’, ‑с, як у савіць Авіць’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
назго́ртваць сов. (во множестве)
1. сгрести́;
2. сверну́ть, сложи́ть;
1, 2 см. згарну́ць 1, 2
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Згару́сціць ’зрабіць абы-як’, ’прыдбаць з цяжкасцю’ (ТСБМ), ’зваліць у кучу’, ’сабраць’ (Янк. I, II, Жд. 3), згарушчыць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, да згарнуць і грувасціць. Гл. гарнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ком, -а, мн. камы́, камо́ў, м.
Круглаваты, звычайна зацвярдзелы кавалак якога-н. мяккага, рыхлага рэчыва, а таксама пра што-н. скамечанае, скручанае.
К. зямлі.
К. цеста.
К. паперы.
Згарнуць посцілку ў к.
◊
Ком у горле; ком падкаціўся (падступіў) да горла — пра спазмы ў горле пры адчуванні моцнай крыўды, радасці і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мыс, ‑а, М мысе, м.
Частка сушы, якая вострым вуглом выходзіць у мора, возера, раку. Вось толькі мые скалісты абагнуць, Прайсці між рыфаў асцярожна І можна Ветразі згарнуць, І якар кідаць можна! Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Згарнуць усё, многае. Пазгортваць хусткі.
2. Разм. Зрабіць скручваннем многа чаго‑н. Пазгортваць папяросы.
3. Зграбаючы, сабраць у адно месца ўсё, многае. Пазгортваць збожжа ў кучу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)