Сісю́лькі ‘сукараткі (на нітцы)’ (мёрск., Сл. ПЗБ). Няясна. Ад звісаць? Суф. ‑юльк‑, як у вісюлькі ад вісець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́сля ‘абарваная нітка ў кудзелі’ (свісл., Шатал.). Ад ⁺свісля < дыял. формы дзеясл. звісаць. Параўн. балг. сисло́ ‘некалькі вінаградных гронак, якія пакінуты на лозах’ з аналагічным фанетычным змяненнем св > с; гл. БЕР, 6, 703.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ві́снуць, -ну, -неш, -не; віс, -сла і віснуў, -нула; -ні; незак.

1. Апускацца ўніз, прымаючы вісячае становішча, звісаць.

Валасы віснуць на лоб.

Туман вісне (перан.) над балотам.

2. перан., на кім, таксама віснуць на шыі ў каго. Ліпнуць да каго-н. (разм.).

Дзеці так і віснуць на ім.

|| зак. паві́снуць, -ну, -неш, -не; -віс, -сла і -віснуў, -нула; -ні і заві́снуць, -ну, -неш, -не; -віс, -сла і -віснуў, -нула; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пацелю́паць, пацялюпаць ’папаласкаць’ (добр., Мат. Гом.). Прыйшлі, відаць, з рус. (паўд., зах.) телепаться ’матляцца, звісаць’ ці з укр. потелепати ’патрэсці’, потелепатися Сцягнуцца, пайсці куды-небудзь’, якія Фасмер (4, 38–39) тлумачыць гукаперайманнем, звязваючы са шлёп, шлёпаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да сплысці.

2. Спадаць, спускацца, звісаць (пра тканіну, валасы і пад.). З плеч сплываюць яе косы, Як бы сонца косы, І іскрацца, як на сонцы Брыльянцісты росы. Купала. Ішлі пары за парамі. Белы шоўк сплываў нявінна па іх гібкіх станах. Цётка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віснуць ’вісець, паволі спускаючыся ўніз; гарнуцца, хіліцца; ацірацца, быць неадступна’ (БРС, Нас.). Укр. виснути, рус. виснуть ’тс’, польск. wisnąćзвісаць’; павяваць, дзьмуць’, каш. vʼisnǫc ’абвісаць’, чэш. visnouti ’тс’, балг. висна ’вісець, навісаць; ацірацца’. Прасл. visnǫti. Інфінітыў, утвораны пры дапамозе суф. ‑nǫ‑ti. Да вісе́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

целяпа́цца, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Матляцца, будучы слаба прымацаваным або прымацаваным за адзін канец. Расшпілілася і целяпалася ззаду пражка ад камізэлькі. Скрыган. Трэцяя [жанчына] несла за плячыма мяшочак, які пры бегу целяпаўся і біў па спіне. Мележ.

2. Звісаць, шчыльна не прылягаючы (пра адзенне). Стракаты пінжак целяпаўся на вузкіх плячах. Хомчанка. Адна калошка ў штоніках у хлопчыка падкасана да калена, а другая, што целяпалася па назе, была мокрая і ў жоўтым пяску. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сві́сла (свісло́) ‘вага ў студні з жураўлём’ (люб., ДАБМ, камент., 809). Ад *сві́сацьзвісаць’ з суф. ‑л(о), прадуктыўным у гэтай катэгорыі (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 49). Відаць, самастойнае ўтварэнне, падобнае да ўкр. сви́слі ‘ніжні канец плаўнай сеткі’, сви́сель ‘тс’, балг. свисло́ ‘звязка вінаградных гронак, прыгатаваных для сушэння’ і пад., якія, паводле Борыся (Czak. stud., 73), не працягваюць прасл. *sъvislь ‘выступаючая частка страхі пад шчытом будынку, застрэшак’, рэканструяванага на падставе харв. чак. svȉsla ‘застрэшак над стайняй або паветкай’; кайк. svisle ‘шчыт хаты з дошак, франтон’, славен. svísli ‘выступаючая частка страхі над франтонам’, ‘жэрдкі на знешняй сцяне дома, на якіх сушаць кукурузу’, ‘гарышча на сена, салому’, ‘клуня’, старое чэш. svisel, svisla ‘шчыт дому, франтон’, в.-луж. swisle ‘тс’, н.-луж. swisl ‘тс’, польск. дыял. świśla ‘адтуліна ў страсе для падавання сена на гарышча’, каш. svisle ў звароце pu̯y svislax lazëc ‘гультайнічаць, бадзяцца па начах’, першапачаткова дзеепрыметнікаў на ‑lъ, параўн. чэш. svislý, рус. сви́слый, а таксама дыял. свес ‘застрэшак’ (даўг., Сл. ПЗБ), што, магчыма, сведчыць пра старую тыпалагічную мадэль падобных утварэнняў ад вісець (гл.), звісаць. Параўн. таксама Сной₂, 716; ЕСУМ, 5, 192.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ві́снуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

Тое, што і віскнуць.

ві́снуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

1. Знаходзіцца ў вісячым становішчы, звісаць. Вісне галлё. Віснуць рукі. □ У кляновых лісцях віснуць павуціны. Куляшоў.

2. Апускацца над чым‑н., навісаць. Віснуць хмары над лесам. □ Туманаў лёгкія паромы Над рэчкай віснуць нерухома. Колас. Чорная ноч вісне над шырокай зямлёй. Каваль.

3. перан.; на кім-чым. Ліпнуць да каго‑, чаго‑н.; павісаць. Ды і сама Анюта адчула, што няма ў яе асаблівай патрэбы гаварыць з мужам. І на шыю яму кінуцца не хочацца, як іншыя віснуць. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вісе́ць ’знаходзіцца ў вертыкальным становішчы без падпоры, выдавацца’ (БРС, КТС, Касп.). Укр. висі́ти, рус. висе́ть ’вісець’, ст.-рус. висѣти ’вісець; звісаць, навісаць’ (з XIII ст.), польск. wisieć ’вісець; звісаць, абвісаць’, в.-луж. wisać ’вісець’, чэш. viseti ’знаходзіцца ў вертыкальным становішчы’, славац. visieť, славен. visẹ́ti ’вісець’, серб.-харв. ви̏сити, vȉsjeti, макед. виси, балг. вися ’тс’, ст.-слав. висѣтн. Прасл. visěti — другая ступень чаргавання з весіць (гл.) < věsiti, věsъ. Голуб-Копечны (417) мяркуюць, што гэта лексема — толькі славянская; яна не мае надзейных і.-е. адпаведнікаў (Фасмер, 1, 319). Ільінскі (ИОРЯС, 23, 1, 125) параўноўвае яе з літ. vaipýtis ’крыўляцца, грымаснічаць’, vypsóti ’быць разявай’, ст.-в.-ням. weibôn ’калыхаць’, лац. vibrāre, ст.-інд. vḕpatē ’дрыжаць’. Згодна з Гольтгаўзенам (РВВ, 66, 272), роднасная да ст.-нарв. ’сцяг’; Леві (IF, 32, 159) збліжае з грэч. ἄττω ’махаю’; зусім іншым з’яўляецца літ. vaĩsius ’плод’ (бо яна звязана з vìsti ’множыцца’, лат. viest ’выхоўваць, гадаваць’) і не звязана з visěti насуперак Мюленбаху–Эндзеліну (4, 670); Педарсан (IF, 5, 44) звязвае з санскр. viš; Младэнаў (68) супастаўляе са сканд. vīkja ’паднімацца’ і літ. vikrùs ’лоўкі, жвавы, кемлівы’, Бернекер — з ням. weihen ’асвячаць’, гоц. weihs ’святы’. Інакш Машынскі (Zasiąg, 198) — са ст.-в.-ням. swīhhan ’аслабець, паддацца’ < і.-е. *(s)u̯eig‑ ’гнуцца’. Абаеў (1, 88) параўноўвае прасл. visěti з асец. awanʒyn//awinʒyn, перс. āvēz‑, āvēxt‑ ’вісець, вешаць’, курд. halavisin ’вешаць’. (Праславянскі іранізм?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)