Масія́ш, мъсья́ш ’антыхрыст, які з’явіцца перад страшным судом, ілжэзбавіцель’ (Мядзв.; полац., Нар. лекс.), ’звадыяш’ (в.-дзв., Шатал.), ’вялікі хлус, прайдзісвет’, ’гарэза’ (міёр., З нар. сл.). Праз польск. Mesjasz з с.-лац. Messias ’месія, збавіцель’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Завадэ́вуш ’пачынальнік’ (Бяльк.). Фанетыка (‑дэ‑) указвае на польск. паходжанне. Адна к Карловіч дае толькі zawadjak ’зачыншчык’ (параўн. укр. заводі́й, заводія́ка ’тс’). У Дарашэўскага рад слоў на ‑eusz, у тым ліку прастамоўнага характару (słabeusz, chudeusz, chłopeusz), да якіх належыць, відаць, і *zawodeusz, не адзначанае ў гэтым слоўніку. Параўн. звадыяш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спаку́снік, ‑а, м.

Той, хто спакушае каго‑н. на што‑н. дрэннае; звадыяш. Усе елі дзічкі. Данька, гарэзуючы, даваў Яньцы адну за адной. Дзічак было многа, яны не змяшчаліся ўжо ў дзіцячых далоньках, а пастух, такі спакуснік, даваў яшчэ і яшчэ. Караткевіч. // Той, хто ўступае ў інтымную сувязь, зводзіць жанчын і дзяўчат. Маючы на ўвазе, відавочна, яго колішнюю нясмеласць з Зосяй, аўтар чамусьці схільны лічыць свайго героя хутчэй скромнікам, святошам, чым спакуснікам. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)