о́торопь збянтэ́жанасць, -ці ж., атарапе́ласць, -ці ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
смуще́ние ср. сарамлі́васць, -ці ж.; збянтэ́жанасць, -ці ж.; хвалява́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
канфу́злівы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка канфузіцца, бянтэжыцца; сарамлівы. Канфузлівая дзяўчына. □ На фронце [Саламон] не быў ні палахлівыя, ні канфузлівым, а тут — канфузіцца... Бядуля. // Які выражае канфуз, збянтэжанасць. Канфузлівы выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапало́х, ‑у, м.
Агульны нечаканы спалох; збянтэжанасць; паніка. У зале падняўся такі перапалох, як быццам наступіў канец свету. Скрыпка. Залп у цэнтры абоза падняў яшчэ большы перапалох і хаос. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канфу́з, ‑у, м.
Няёмкае выпадковае здарэнне, якое выклікае збянтэжанасць, сорам; стан няёмкасці, збянтэжанасці, сораму. Гэтакі ж канфуз выйшаў — усё ішло так добра і гладка і на табе, заместа ментуза гада злавілі. Лынькоў.
[Ад лац. confusio — непарадак; збянтэжанасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расте́рянность ж. збянтэ́жанасць, -ці ж., разгу́бленасць, -ці ж.; (замешательство) замяша́нне, -ння ср.; см. растеря́тьсяII.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
недоуме́ние ср. неўразуме́нне, -ння ср.; (изумление) здзіўле́нне, -ння ср.; (растерянность) збянтэ́жанасць, -ці ж., разгу́бленасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
смяте́ние ср.
1. (замешательство) збянтэ́жанасць, -ці ж.; замяша́нне, -ння ср.;
2. (паника) перапало́х, -ху м.; (растерянность) разгу́бленасць, -ці ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сарамя́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Які саромеецца, бянтэжыцца; нясмелы. — Эх, вы: сарамяжлівая дзяўчына! — прамовіў Сухавараў крыху зняважліва. Колас. Сарамяжлівы і як бы нечым заклапочаны, хлапчук схаваўся за матчыну спіну. Сачанка. // Які выяўляе збянтэжанасць, хваляванне, нясмеласць. Чутны сарамяжлівы голас: — І чаго вы, дзядзька Сілівон, упікаеце нас [хлопцаў] дарэмна. Лынькоў. Вусны.. [Міхася] кранула сарамяжлівая ўсмешка. Аношкін. // Поўны хвалявання, збянтэжанасці. Сарамяжлівая радасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
То́рап ’страх, перапуд’ (Нас.). Укр. то́роп ’замяшанне, разгубленасць’, рус. о́торопь ’збянтэжанасць’, ц.-слав. утрапъ ’зрушэнне, ссоўванне’, ’вар’яцтва’; славен. trȁp ’дурань, ёлупень’, балг. тра́пен ’збіты з панталыку’. Прасл. *torpъ ад *torpiti ’рабіцца адубелым, скарчанелым’ (гл. тарапіцца 2), якое праз чаргаванне галосных звязана з прасл. *tьrpěti (гл. цярпець) (Фасмер, 4, 85; Бязлай, 3, 213; Сной₂, 777–778; Махэк₂, 391; ЕСУМ, 5, 607). Сюды ж тарапа́ны ’страх’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)