заняпа́лы, -ая, -ае.

1. Які прыйшоў ва ўпадак, збяднелы.

Заняпалая ў мінулым гаспадарка.

2. Хваравіты, слабы здароўем.

Заняпалая старая.

|| наз. заняпа́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оскуде́вший, оскуде́лый

1. збядне́лы;

2. вы́сілены; см. оскуде́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абядне́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і збяднелы. Маёнтак, праўда, быў за часы вайны вельмі запушчаны і абяднелы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

банкру́т, -а, М -кру́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Збяднелы неплацежаздольны даўжнік.

2. перан. Той, хто пацярпеў поўную няўдачу, крах у ажыццяўленні чаго-н.

Маральны б.

|| прым. банкру́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

банкру́т, ‑а, М ‑круце, м.

1. Збяднелы неплацежаздольны даўжнік.

2. перан. Чалавек, які аказаўся няздольным апраўдаць чые‑н. надзеі і пацярпеў ідэйнае крушэнне. Палітычныя банкруты.

•••

Злосны банкрут — купец, банкір, які ўхіляецца ад выканання сваіх даўгавых абавязацельстваў, хоць і з’яўляецца плацежаздольным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заняпа́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыйшоў ва ўпадак; збяднелы. Лабановіч кожны раз, праходзячы тут, мімаволі зварачаў увагу на гэта месца і на гэту заняпалую карчму з пакрыўленымі сценамі і пагнутым дахам. Колас.

2. Хваравіты, слабы здароўем. Высокі, бялявы тварам, [Алесь] выгадна адрозніваўся ад заняпалага Казюка. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згале́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Голы, апусцелы (пра дрэвы, нівы і пад.). Дзе-нідзе трапляліся цэлыя дзялянкі зусім згалелых дрэў, і лес сумна хваляваў пустэчай. Мележ. Згадай гэты дзень залаты, што над пушчай, згалелымі пожнямі рассыпаў залатыя лісты. Дубоўка.

2. перан. Вельмі бедны, збяднелы. Нялёгка было згалеламу шляхцюку служыць сярод багатай знаці, але к трыццаці гадам і ён стаў паручнікам. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапсарда́к ’даўгаполы сурдут у польскіх і галіцыйскіх яўрэяў’ (ТСБМ), ’старая адзежына іншага пакрою’ (КЭС, лаг.), лапсярда́к ’кафтан’ (Сцяшк.), ла́псурдук ’абадранец’, ’лахманы, рызманы’ (Нас.), ла́псырдзікі ’парванае, абношанае адзенне’ (Грыг.). Укр., рус. лапсердак ’яўрэйскі сурдут’, ’дрэнна пашытая адзежына’, польск. łapserdak ’тс’, ’абадранец’, ’збяднелы чалавек’, ’галяк’, ’неахайны’. Запазычана з ідыш ла̄́псердак ’рытуальная кашуля, абвешаная з чатырох вуглоў махрамі, кожны з якіх складаецца з 12 матузоў’ (Альтбаўэр, JP, 17, 76). Форма ў ідыш вядома яшчэ з сярэдніх вякоў. Яна складаецца з ла̄б (< н.-в.-ням. Leib ’ліф’) і слав. (укр.) сердак ’сурдут з тоўстага сукна’ (Шапіра, Филолог. записки, 1873, вып. 1, 13; Фасмер, 2, 459). Праабражэнскі (1, 434) тлумачыць гэта слова як збліжэнне з н.-в.-ням. Lappen ’ануча’ слова сюртук; Насовіч (265) — ад лапіць і сюртук, што мала імаверна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бедны, небагаты, голы, збяднелы, згалелы, агалелы, незаможны, убогі, жабрацкі; галапузы (разм.); сярмяжны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)