касаваро́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Мужчынская кашуля са стаячым каўняром, які зашпільваецца збоку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпрэ́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

Запрэжка коней збоку ад аглабель для дапамогі каранніку.

Запрагаць у прыпрэжку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кабура́, -ы́, мн. -ы́, -бу́р, ж.

1. Цвёрды чахол для рэвальвера, пісталета.

2. Скураная сумка збоку кавалерыйскага сядла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падстаўны́, -а́я, -о́е.

1. Такі, які падстаўляюць знізу або збоку.

Падстаўная лесвіца.

2. Спецыяльна падабраны для якой-н. мэты, несапраўдны.

Падстаўная асоба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наўзбо́ч, прысл. і прыназ. (разм.).

1. прысл. На нейкай адлегласці, асобна ад чаго-н.

Н. стаяў дом.

2. прыназ. з Р. Збоку ад чаго-н.

Н. дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сама...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае:

1) накіраванасць дзеяння (названага ў другой частцы) на самога сябе, напр.: самазабеспячэнне, самакантроль, самаабман;

2) здзяйсненне чаго-н. без дапамогі збоку, адвольна, аўтаматычна, напр.: самаразбурэнне, саманаладка, самаразрадны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

латэра́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які знаходзіцца збоку; бакавы (анатамічны тэрмін, які паказвае на размяшчэнне якога‑н. органа, часткі цела арганізма збоку ад сярэдняй плоскасці цела). Латэральныя зубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пры́бач, пры́бочзбоку’ (ТС). Лексікалізацыя прыназоўнікава-склонавага спалучэння пры бо́ку/баку́. Сюды ж прыметнік прыбо́чны ’які знаходзіцца заўсёды пры баку, пры поясе; які знаходзіцца неадлучна пры якой-небудзь асобе’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. при́бочизбоку’, укр. при́бочний ’бакавы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віхры́цца, ‑рыцца; незак.

Узнімацца, кружыцца віхрам. Віхрыцца пясок. □ Сняжынкі ляцелі, кружыліся перад машынай, віхрыліся збоку. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клапатлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць клапатлівага. Гаспадарская клапатлівасць. □ Я стаяў збоку і любаваўся дзедам: яго маладым настроем, яго дзелавітай клапатлівасцю. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)