затми́ть сов.

1. (заслонить) зацямні́ць, заслані́ць;

2. перен. (превзойти) заслані́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

помрачи́ть сов.

1. зацямні́ць, захму́рыць;

2. перен. (опечалить) засмуці́ць, азмро́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцямні́ць, ‑цямню, ‑цемніш, ‑цемніць; зак., што.

Зрабіць цямнейшым, трохі зацямніць. Прыцямніць лямпу. □ [Ліхтары] былі на высокіх, гладка абструганых слупах і гарэлі так ярка, што, здавалася, прыцямнілі месяц. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацямне́нне ср.

1. затемне́ние;

2. затемне́ние;

3. перен. затемне́ние, помраче́ние;

1-3 см. зацямні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацямнёны

1. заслонённый, затемнённый;

2. затемнённый;

3. перен. затемнённый, помрачённый;

1-3 см. зацямні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адурма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Затуманіць чыю‑н. свядомасць; ап’яніць. У твар дыхнула водарам вясны. І адурманіў сіні хмель лясны. Бураўкін.

2. перан. Зацямніць, атруціць свядомасць шкоднымі ідэямі, памылковымі ўяўленнямі.

3. перан. Ашукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацямне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зацямняць — зацямніць і стан паводле знач. дзеясл. зацямняцца — зацямніцца. Зацямненне акон. Зацямненне свядомасці.

2. Маскіроўка святла як адзін са сродкаў проціпаветранай абароны. Зацямненне горада. Праверыць зацямненне.

3. Спец. Зацямнёнае месца, якое выяўляецца дзе‑н.; пацямненне. Зацямненне ў лёгкіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацямня́ць несов.

1. (закрывать, загораживать от света) заслоня́ть, затмева́ть;

2. (замаскировать свет) затемня́ть;

3. перен. (рассудок и т.п.) затемня́ть, помрача́ть;

1-3 см. зацямні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азмро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Зацямніць, ахутаць цемрай.

2. Зрабіць сумным, маркотным, журботным. Маленства дзяцей азмрочыла вайна. □ [Лазавому] стала шкада, што ён азмрочыў такі светлы вечар настаўніцы. Васілевіч. Такому каханню можна было пазайздросціць, аднак я быў перакананы, што яшчэ ні адна хмурынка не азмрочыла яго, яно яшчэ не прайшло праз выпрабаванне. Чарнышэвіч. // Крыўдзячы, зрабіць менш радасным, прыемным. [Няшчасце], відаць, знарок цікавала за хлапчуком, каб у самы прыемны час азмрочыць яго радасць. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́хму́рны, похму́рны ’хмарны’, ’хмурны’, ’з хваравітым выглядам’ (Касп., ТС, Сл. ПЗБ), чач. по́хмарны ’сумны, маркотны’ (Мат. Гом.), пахма́рна ’пахмурна’ (Др.-Падб., Мат. Гом., ТС), па́хмурак, похмарак, по́хмарок ’хмарка, воблака (летам у добрую пагоду)’ (ТС; лельч., Мат. Гом.), пахма́рваць ’зацягваць хмарамі’ (ТС, Ян.; светлаг., Мат. Гом.). Укр. похмари́ти, похмари́ти(ся), похмарі́ти, по́хмарний, по́хмарно ’тс’; рус. похму́ра (пск., цвяр.) ’суровае надвор’е’, похму́рый (пск.) ’хмурны (дзень)’ (пск., цвяр.), ’шэры’ (кузбаск., бран., арл.), хма́рый ’тс’. Польск. pochmurny, pochmury, pochmarny, pochmurowaty, в.-луж. pochmurjeny ’тс’, pochmurićзацямніць, пахмурнець’, н.-луж. pochmuriś ’тс’, pochmurny, чэш. pochmurný, ходск. pošmourný ’пакрыты хмарамі’. Паўн.-прасл. (po‑)xmurьnъjь, (po‑)xmarьnъjь. Да хма́ра, хму́ра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)