падме́на, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмяніць.
2. Той, хто (або тое, што) падмяняе каго‑, што‑н. [Стася:] — То з дакументамі зацяжка выйшла, то падмены Тамашу доўга не магло знайсці начальства. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затры́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. затрымліваць — затрымаць (у 1, 2 знач.).
2. Р мн. ‑мак. Зацяжка, замінка ў чым‑н., часовае спыненне чаго‑н. Цягнік ішоў з затрымкамі. То ішоў на ўсю хуткасць, то падоўгу стаяў на адным месцы. Няхай. Паведамленне было дастаўлена з затрымкай. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
проволо́чка ж., разг. (задержка) затры́мка, -кі ж.; (затяжка) заця́жка, -кі ж.; (замедление) замару́джанне, -ння ср.; (волокита) цягані́на, -ны ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Прадаля́ты (мн. л. продоляты) ’затрымка; зацяжка’ (Нас.). Няясна. Паводле заўвагі Насовіча (там жа), запазычана з польскай мовы. Відаць, з do lata ’да лета’, пры атрыманні пазыкі “да лета”, да будучага ўраджаю. Гл. пра; значэнне ’адгадванне на будучы час’ таксама ў упрадаяяты (впродоляты) ’тс’ (Нас.). Цвяткоў (Запіскі, 53) лічыць слова паланізмам, але адзначае, што ў польскай мове яму няма адпаведніка. Ён выводзіць яго з польск. lato ’лета; год’ і прыставак (прыназоўнікаў) праўда‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
промедле́ние ср. прамару́джанне, -ння ср.; неоконч. прамару́джванне, -ння ср.; (затяжка) заця́жка, -кі ж.; неоконч. заця́гванне, -ння ср.; (оттяжка) адця́жка, -кі ж.; неоконч. адця́гванне, -ння ср.;
без промедле́ния без прамару́джвання (заця́жкі, адця́жкі); (немедленно) неадкла́дна.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)