засму́жаны, ‑ая, ‑ае.

Зацягнуты дымкай, смугой. Засмужаныя далі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́бкі, -ая, -ае.

1. Які няшчыльна зацягнуты (пра пояс, рэмень).

С. пояс.

Слабкая пятля.

2. Нямоцна завязаны, слаба прыкручаны.

Воз з сенам уціснуты слабка (прысл.). С. трос.

|| наз. сла́бкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імжы́сты, ‑ая, ‑ае.

Зацягнуты імжой; з імжой. Імжысты дзень. □ Бондар адвярнуўся, стаў узірацца ў імжыстую далеч. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зата́щенный заця́гнуты, мног. пазацяга́ны, пазаця́гваны; завало́чаны, мног. пазавалака́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заволочённый

1. завало́чаны, мног. пазавалака́ны, пазавала́кваны, заця́гнуты, мног. пазаця́гваны, засла́ны, мног. пазасціла́ны;

2. завало́чаны, мног. пазавалака́ны, пазавало́чваны, заця́гнуты, мног. пазаця́гваны; см. заволо́чь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

продёрнутый

1. прашмаргну́ты; праця́гнуты, заця́гнуты, прасу́нуты;

2. праця́гнуты, прабра́ны; см. продёрнуть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забро́снелы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты, зацягнуты бросняй, цвіллю. А вёска жыла сваім ціхім аднастайным жыццём, паволі боўтаючыся ў сваіх старых непарушных берагах, як уюны ў бруднай заброснелай сажалцы. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вде́тый

1. уця́гнуты, уця́гнены, заця́гнуты, заця́гнены;

2. прасу́нуты; усу́нуты; уста́ўлены; см. вдеть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Зацягнуты сеткай абруч авальнай формы з дзяржаннем або лапатачка з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг. Марына .. прыгожа дзейнічала ракеткай на тэніснай пляцоўцы. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захма́раны, ‑ая, ‑ае.

Зацягнуты, пакрыты хмарамі. Сіні дымок сцелецца над кустамі, не паднімаецца ў захмаранае неба. Асіпенка. Макоўчык, .. гледзячы ў бок захмараных гор, прамовіў раздумліва: — Глядзі ты, там лье, як з прорвы, а тут — ціха... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)