уху́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.
Захутаць, абгарнуць з усіх бакоў.
У. дзіця ў коўдру.
|| незак. уху́тваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. уху́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. уху́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. уху́тванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыку́таць, прыку́таць ’закрыць, прыкрыць, прычыніць’ (Ян., Бяльк., Растарг.), таксама прыху́таць ’пахаваць’ (Жд.), з развіццём семантыкі прыку́таць ’прымусіць’ (Ян.); сюды ж аддзеяслоўнае прыку́тка ’прыкрыццё (напр., дзвярэй)’: нещитная прикутка дзверей (Нас.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад ку́таць ’закрываць’ < прасл. *kǫtati/*kutati. Параўн. рус. дыял. прику́тать ’захутаць, добра ўкрыць’, ’пакрыць (пра зямлю)’, ’закрыць, прыкрыць; зачыніць’, укр. прику́тати ’прыкрыць, захутаць зверху’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыдушка́ць ’захутаць усяго цалкам’ (Ян.). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад душа́ (гл.) з матывацыяй ’схаваць душу (г. зн. чалавека; тут немаўля)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аху́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.
1. Абгарнуць чым-н., захутаць.
А. ногі коўдрай.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Агарнуць, пакрыць чым-н.
Туман ахутаў лес.
|| незак. аху́тваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. аху́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. аху́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Укрыць з усіх бакоў, абгарнуць чым‑н.; захутаць. Ахутаць шыю шалікам.
2. перан. Пакрыць чым‑н., агарнуць. Шэрань заслала палі, схавала абрысы ўзгоркаў і пералескаў, ахутала бярозавыя гаі і прысады ля дарог. Хадкевіч. Цёмная восеньская ноч ахутала Неапалітанскі заліў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укруці́ць, -ручу́, -ру́ціш, -ру́ціць; -ру́чаны; зак.
1. што ў што. Круцячы, уставіць.
У. лямпачку ў патрон.
2. каго-што ў што. Захутаць, завінуць.
У. дзіця ў коўдру.
У. каўбасу ў паперу.
3. што. Убавіць, прыкруціць што-н.
У. кнот у лямпе.
4. што ў што. Уматаць у што-н.
У. канец вяроўкі ў кола.
5. што. Махлюючы, прысвоіць, не аддаць чаго-н. узятага, пазычанага (разм.).
У. дваццаць пяць рублёў.
|| незак. укру́чваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
укруці́ць, укручу, укруціш, укруціць; зак., каго-што.
1. Круцячы што‑н., уставіць, уціснуць у сярэдзіну чаго‑н. Укруціць лямпачку ў патрон. □ [Ванька] шпурнуў пад ногі недакурак, укруціў яго абцасам у пясок. Місько.
2. Захутаць, завінуць у што‑н. Спрактыкаванымі рукамі жанчына ўкруціла дзіця ў пялёнку і пачала забаўляць. Даніленка. [Жанчына:] — Ды абед, пэўна, астыў, хоць я яго ўкруціла і паставіла ў стог. Гурскі. // Абматаць чым‑н. Замест замка .. [Антон] укруціў дротам клямку і рушыў з двара. Чорны.
3. Убавіць, прыкруціць што‑н. Дзядзька Пракоп укруціў кнот лямпы, і ў зале як бы змерклася. Сабаленка.
4. Уматаць у што‑н. Укруціць канец вяроўкі ў кола.
5. Разм. Махлюючы, прысвоіць сабе што‑н. чужое, не аддаць чаго‑н. узятага, пазычанага. У закусачнай сапраўды кралі .. Касіры .. рабілі падробкі ў ведамасцях, калі здавалі грошы, каб укруціць і сабе. «Вожык».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)