інтэрве́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Удзельнік або арганізатар інтэрвенцыі; захопнік. Выгнанне з беларускай зямлі інтэрвентаў Антанты. Барацьба беларускага народа з замежнымі інтэрвентамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чужані́ца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ніц.

1. Чужы, нетутэйшы чалавек; іншаземны захопнік.

2. Чалавек, які па духу, поглядах і пад. чужы ў якім-н. асяроддзі.

3. Не родны, не сваяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заваёўнік, заваявальнік, захопнік, акупант

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

акупа́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто ўдзельнічае ў акупацыі; захопнік. Палескія людзі заўсёды як героі змагаліся з усялякімі акупантамі на беларускай зямлі. Чорны. Разбітых шыбаў шкло валялася наўкруг, Вятры разносілі падушак белы пух, Нарабаваныя ў бедных хатах транты Вывозілі цюкалі акупанты. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чужы́нец, ‑нца, м.

Чужы, нетутэйшы чалавек. І я, твой родны сын, Чужынцам у табе сябе ўжо адчуваю. Колас. // Іншаземны вораг, захопнік. У наш светлы новы дом уварваўся чужынец, .. які жыве .. звярынай прагнасцю таптаць сабе пад ногі ўсё, што створана ў людзях. Купала. Даўно разбіты вораг. Нават каскі Чужынцаў Засмактаў дняпроўскі іл... Панчанка. Усе тут партызанамі былі, Не шкадавалі ворагу «гасцінца», На нашай роднай, вогненнай зямлі Страляў тут кожны кусцік у чужынца. Русак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чужані́ца, ‑ы, м. і ж.

1. Чужы, нетутэйшы чалавек. [Арцём:] — Я — нетутэйшы. Я, можна сказаць, чужаніца гэтаму сялу. Бажко. // Іншаземны захопнік, вораг. Чужаніцы з далёкай ішлі стараны То крыжовым паходам, то лютай вайною. Грахоўскі. Але не, не тая гэта Хата з смольнай сталяніцай, Тую хату грозным летам Падпалілі чужаніцы. Кірэенка.

2. Не родны, не сваяк. [Цыпруян:] — Ты мне чужая-чужаніца, а лепш за родную дачку. Калюга. Так і жыў Мацей чужаніцай у хаце: ні госць, ні гаспадар. Пальчэўскі.

3. Чалавек, які па духу, поглядах і пад. чужы якому‑н. асяроддзю. Ён [Цімох] быў у калгасе гультай, Калгасу заўжды чужаніца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)