расхварэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак. (разм.).

Моцна і надоўга захварэць.

Нешта ён расхварэўся.

|| незак. расхво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхварну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, і прыхварэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак. (разм.).

Захварэць няцяжка, ненадоўга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да захварэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загрыпава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак.

Разм. Захварэць на грып.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захво́рваць (на што, без доп.) несов. заболева́ть (чем, без доп.); см. захварэ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыва́ўка, ‑і, ДМ ‑ваўцы, ж.

Разм. Крывавы панос, дызентэрыя. Захварэць на крываўку. Лячыцца ад крываўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

занемагчы́, ‑немагу, ‑няможаш, ‑няможа; пр. занямог, ‑немагла, ‑ло; зак.

Адчуць недамаганне; занядужаць, захварэць. Маці зусім занемагла. Яна неяк адразу асунулася з твару, пастарэла. С. Александровіч. Рыбак быў нязлы чалавек, але, маючы неблагое здароўе, ставіўся да хворых трохі безуважна, часам проста не мог уявіць сабе, як гэта можна прастудзіцца, занемагчы, захварэць. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абняду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Страціць сілы, аслабець; захварэць. [Тоня:] — Без цябе абыдуцца. Паглядзі на сябе, які стаў... Абнядужаў зусім. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.

1. Загінуць ад выбуху.

П. на міне.

2. Захварэць ад цяжкай працы ці ад падымання чаго-н. цяжкага.

Цягаў каменне і падарваўся.

|| незак. падрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заразі́цца, -ражу́ся, -разі́шся, -разі́цца; -разі́мся, -разіце́ся, -разя́цца; зак., чым.

1. Захварэць, успрыняўшы заразу

З. грыпам.

2. перан. Успрыняць, засвоіць ад іншых што-н.

З. весялосцю.

|| незак. заража́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. заражэ́нне, -я, н.

З. крыві.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)