запеча́литься сов., разг. засмуці́цца, зажуры́цца, замарко́ціцца, засмуткава́ць; засумава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прызаўны́цьзасмуціцца’ (Бяльк.), прізаўны́ць ’засумаваць’ (Юрч. СНС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад зафіксаванага там жа уныва́ць ’падаць духам’. Стварае адзіны мікраарэал са смал. призауны́ть ’зрабіцца маркотным, засумаваць, прыціхнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закручи́ниться сов., прост. зажуры́цца; (запечалиться) засмуці́цца, засмуткава́ць, замарко́ціцца; (затосковать) затужы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затума́ниться

1. прям., перен. затума́ніцца;

2. (опечалиться, омрачиться) разг. засмуці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

омрачи́ться

1. уст. (покрыться мраком) азмро́чыцца;

2. (стать мрачным, печальным) засмуці́цца; азмро́чыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приуны́ть сов., разг. зажуры́цца, засумава́ць, затужы́ць, занудзі́цца; засмуці́цца;

вы что́-то приуны́ли вы не́шта зажуры́ліся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

помрачи́ться уст.

1. зацямні́цца, захму́рыцца;

2. (о зрении) пацьмяне́ць, аслабе́ць; (утратиться) стра́ціцца;

3. перен. (опечалиться) засмуці́цца; азмро́чыцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расстро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць правільнасць пастраення, стаць беспарадкавым.

Калона вучняў расстроілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць свой строй, лад (пра музычныя інструменты).

Цымбалы расстроіліся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці ў заняпад.

Гаспадарка расстроілася.

4. Прыйсці ў ненармальны, хваравіты стан.

Здароўе расстроілася.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не адбыцца па якой-н. прычыне.

Вяселле расстроілася.

6. Засмуціцца, моцна загараваць.

Р. з-за сына.

|| незак. расстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расстро́іцца, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.

1. Страціць правільнасць пастраення, стаць беспарадкавым. Калона ў момант ажывілася, расстроілася. Сачанка. Рады адразу расстроіліся, і стракаты натоўп завіраваў на платформе. Карпаў.

2. Страціць свой строй, лад (пра музычныя інструменты). Піяніна расстроілася.

3. Парушыцца, перарвацца ў сваім ходзе, працэсе. Гутарка расстроілася. Сувязь расстроілася. // Не збыцца ў выніку якіх‑н. акалічнасцей. План расстроіўся. Вяселле расстроілася.

4. Прыйсці ў заняпад. Гаспадарка расстроілася.

5. Прыйсці ў ненармальны, хваравіты стан. Здароўе расстроілася.

6. Прыйсці ў дрэнны настрой, засмуціцца. Святлана так расстроілася, што нават не запытала, якая гэта работа. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расстро́иться

1. (стать беспорядочным) расстро́іцца; (о музыкальном инструменте — ещё) разла́дзіцца;

2. (потерпеть большой ущерб) разла́дзіцца;

3. (нарушиться, не осуществиться) разла́дзіцца;

4. (прийти в болезненное состояние) сапсава́цца;

5. (огорчиться) расхвалява́цца; засмуці́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)