пазараўно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зараўнаваць, зрабіць роўным усё, многае. Пазараўноўваць ямы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазако́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Паклаўшы ў якое-н. паглыбленне, засыпаць зверху — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. у пясок.

2. што. Засыпаць, зараўнаваць усё, многае.

П. ямы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зараўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Разм. Тое, што і зараўнаваць ​1. Зараўняць яму. □ Памагаючы адзін аднаму, міну прысыпалі, зараўнялі сляды. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Паклаўшы ў паглыбленне, засыпаць зверху вялікую колькасць чаго‑н. Назакопваць зброі.

2. Засыпаць, зараўнаваць па чарзе многае. Назакопваць ям.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Паклаўшы ў якое‑н. паглыбленне, засыпаць зверху — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. [Цётка Хіма:] — Мы ведаем, як.. [хлеб] ухаваць, — у снег пазакопваем. Сабаленка.

2. Засыпаць, зараўнаваць усё, многае. Пазакопваць ямы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заде́лать сов.

1. зала́дзіць; заштукава́ць; (залатать) зала́таць, зала́піць; (забить) забі́ць, мног. пазабіва́ць; (заложить) залажы́ць, закла́сці; (заровнять) зараўнава́ць, мног. пазараўно́ўваць; (замазать) зама́заць, мног. пазама́зваць; (замуровать) замурава́ць, мног. пазамуро́ўваць; (запаковать) запакава́ць;

2. (семена) с.-х. закры́ць, забаранава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зака́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Запэцкаць каплямі чаго‑н.; абкапаць. Закапаць сукенку чарнілам.

2. Ка́паючы, увесці куды‑н. (лякарства). Ідучы на работу, мама загадала мне: — Вова, у дванаццаць гадзін закапаеш Наташы вочы. Васілевіч.

зака́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць капаць.

закапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што.

1. Паклаўшы ў паглыбленне, засыпаць, закідаць чым‑н. зверху. Асноўную сваю маёмасць перад ад’ездам у лес закапалі ў зямлю. Залескі. — А дзе ж вы падзелі грошы? — Закапалі, бацюшка, у стайні, каля другога стойла. Якімовіч.

2. перан. Разм. Паклёпамі, даносамі падвесці пад абвінавачванне. — Ах, паслугач панскі, глядзі ты — чалавека хацеў закапаць... Але вось сам няхай цяпер гэтага хлеба паспытае. Чарот.

3. Засыпаць, зараўнаваць што‑н. Закапаць яму. Закапаць роў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заката́тьI сов.

1. (завернуть во что-л.) укруці́ць, мног. паўкру́чваць, закруці́ць, мног. пазакру́чваць; загарну́ць, мног. пазаго́ртваць;

2. (подвернуть, засучить) разг. падкаса́ць, мног. пападка́сваць, закаса́ць, мног. пазака́сваць;

3. (заровнять катком) укача́ць, зараўнава́ць;

4. (отправить в тюрьму и т. п.) прост. засадзі́ць, запрато́рыць;

5. (утомить катанием) разг. утамі́ць важэ́ннем (ката́ннем), стамі́ць важэ́ннем (ката́ннем); змары́ць важэ́ннем (ката́ннем).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за..., прыстаўка.

І. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае: 1) пачатак дзеяння, напрыклад: забарабаніць, забегаць, замахаць, засмяяцца, зашчоўкаць, захрапці; 2) закончанасць, вынік дзеяння або стану, напрыклад: забяліць, завязаць, запакаваць, зараўнаваць, засеяць, засохнуць, зацвярдзець, зачахнуць; 3) выхад дзеяння за межы звычайнага або дапушчальнага, напрыклад: забавіцца, загаварыцца, заняньчыць, запрацавацца, захваліць, зацягаць; 4) накіраванасць дзеяння або руху — а) за прадмет, напрыклад: заехаць (за дом), зайсці (за сцэну) ; б) унутр, углыб, пад што‑н., наверх чаго‑н., напрыклад: запаўзці (у нару), залезці (пад стол), забрацца (на вяршыню гары); в) за межы чаго‑н., куды‑н. далёка, напрыклад: завезці (за мора), заслаць (на край свету); г) на край, паверхню прадмета, напрыклад: закусіць (яблык), зарэзаць (край дошкі); 5) адхіленне ўбок ад асноўнага напрамку руху з кароткачасовым спыненнем дзеяння, напрыклад: забегчы, заехаць, заглянуць (да знаёмых).

II. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў, прыметнікаў, прыслоўяў і абазначае: на тым баку, ззаду або за межамі чаго‑н., напрыклад: заакіянскі, завуголле, загарадны, задворкі, залетась, заморскі, зарэчны, заўчора.

III. Ужываецца пры ўтварэнні якасных прыметнікаў, прыслоўяў і абазначае перавышэнне якасці, напрыклад: завельмі, завузкі, завялікі, загуста, замнога, занадта.

IV. Ужываецца пры ўтварэнні прыслоўяў і абазначае: у межах таго перыяду, які называецца словам без прыстаўкі; да наступлення новага перыяду, напрыклад: засветла, зацемна, зацепла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)