Пу́дынгзапяканка з тварагу, мукі і інш.’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. пу́динг з англ. pudding (або ням. Pudding, фіксуецца з 1700 г.), што, у сваю чаргу, з франц. boudin ’крывянка’ (> польск. bydyń ’малочны кісель’), у аснове якога лац. botulus ’каўбаса; вантробы’ (Фасмер, 3, 401; Васэрцыэр, 180; Сной, 513).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́гус ‘бульбяная бабка’ (Сцяшк. Сл.). Паходжанне няяснае. Відаць, запазычана вусным шляхам з ідыш, параўн. tejgexe ‘бабка, запяканка’, што ад ням. Teig ‘цеста’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 792), якое ўзыходзіць да і.-е. *dheigh‑ ‘мясіць цеста’, больш ранняе ‘мясіць гліну’, адкуль і грэч. τεῖχοης; ‘мур’, τοῖχος ‘сцяна’ (Duden. Ethymologie, 841).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)