запу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Абл. Запужаць, запалохаць. Нас вораг нічым не запудзіць — мы мір на зямлі адстаім. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запужа́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад запужаць.

2. у знач. прым. Палахлівы ад частых пагроз; настрашаны. — Гэтымі днямі прыйду, цётачкі. — Вось жа будзем рады, — азвалася жанчына, — а то мы нічога не ведаем, запужаныя мы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

Навесці страх на каго‑н.; запужаць, запалохаць. — Паспрабуй толькі заікнуцца, дык маёй папругі пакаштуеш, — паспрабаваў я застрашыць сястрычку. Скрыпка. Дарэмна свістамі нагаек Застрашыць хочуць тыраны. Купала. На курганні крычыць пугач, Быццам хоча прастор застрашыць. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)