пагаша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што (афіц.).
Тое, што і гасіць (у 4 знач.).
П. аблігацыю.
П. запазычанасць.
|| наз. пагашэ́нне, -я, н.
Аплата ў лік пагашэння доўгу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аплаці́ць сов.
1. оплати́ть; возмести́ть, покры́ть;
а. запазы́чанасць — возмести́ть (покры́ть) задо́лженность
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́лічыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.
1. Падлічыўшы, вызначыць.
В. памер даходаў.
В. кошт будоўлі.
2. Утрымаць пры расплаце.
В. запазычанасць.
|| незак. выліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і вылі́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. вылічэ́нне, -я, н. і вы́лік, -у, м. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Выбыва́ць ’выходзіць, выязджаць, знікаць’ (БРС). Да быць ’знаходзіцца, быць у наяўнасці’ (аднак словаўтварэнне сведчыць хутчэй пра запазычанасць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
доўг, запазычанасць, крэдыт; завінавачанасць (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Вяшчэ́ль ’вяшчун’ (Крывіч). Ад вяшчаць з суф. ‑ель. Прымаючы пад увагу архаічны характар суфікса (параўн. Слаўскі, SP, 2, 108) і запазычанасць утваральнай асновы, магчыма бачыць тут штучнае ўтварэнне «пад старажытнасць». Не выключаны таксама ўплыў суфіксацыі ‑цель; параўн. рус. дыял. богатель, гл. аб апошнім Слаўскі, SP, 107.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пагасі́ць сов.
1. погаси́ть, потуши́ть; (свечу, лампу — ещё) заду́ть;
2. (сделать недействительным) погаси́ть;
п. ма́рку — погаси́ть ма́рку;
п. запазы́чанасць — погаси́ть задо́лженность;
п. абліга́цыю — погаси́ть облига́цию
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пэнс ’урок, навука’: гето тоби тне, в другій разь не будеш такь дзёгаць (Нас.). Няясна, магчыма, звязана з пэнся ’плата, утрыманне’ (Шат.), пенсія, пенсія ’пенсія’ (Сл. ПЗБ), псраносна ’ўзнагарода, адплата’ (гл. пенсія); фанетыка сведчыць пра запазычанасць (< польск. pensja ’ўтрыманне духоўнай асобы, якая не прыпісала да пэўнай функцыі’ з лац. pensus адpendere ’важыць’, перан. ’плаціць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нікуды́шні, нікудышны ’нікчэмны, непрыдатны, няздатны’ (Касп., Сцяц., Сл. ПЗБ; драг., Нар. лекс.; Ян.; петрык., Мат. Гом.), нікудцчны ’слабы, стары’ (Ян.). Прыметнік, утвораны на базе словазлучэння нікуды не варты шляхам адсячэння яго часткі і афармлення канца слова суфіксам ‑шн (‑чн), параўн. заўтрашні, ранішні і пад. Меркаванні пра запазычанасць з рус. никудышний (Сл. ПЗБ), здаецца, не маюць падстаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нікчэ́мны, нікчо́мны ’нікуды не варты, непрыдатны’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ, ТС). Прыметнік, утвораны на базе словазлучэння тыпу ні к чаму не варты, параўн. нікчо́му ’ні да чога, без патрэбы’ (ТС). Меркаванні пра запазычанасць з польск. nikczemny ’благі, подлы’ (Сл. ПЗБ), што паходзіць ад nikczemu (Брукнер, 359), здаюцца неабавязковымі, паколькі ў народных гаворках магчымы пераход о > э пад націскам, параўн. штонікі і штэнікі. Параўн. таксама чэш. ničemny < ničemu (nenaučený), Махэк₂, 399.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)