запазы́чанасць, -і, ж.

Наяўнасць даўгоў, нявыкананых абавязацельстваў.

Ліквідаваць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запазы́чанасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. запазы́чанасць
Р. запазы́чанасці
Д. запазы́чанасці
В. запазы́чанасць
Т. запазы́чанасцю
М. запазы́чанасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

запазы́чанасць ж. задо́лженность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запазы́чанасць, ‑і, ж.

Наяўнасць доўгу (даўгоў). Ліквідаваць запазычанасць. □ З устанаўленнем Савецкай улады ўся запазычанасць памешчыкам, банкірам, буржуазнай дзяржаве была з сялян спісана. «Весці». // Разм. Адставанне па вучэбнай праграме; не здадзены студэнтам экзамен, залік і пад. У .. [Юркі] зноў была запазычанасць па англійскай мове, і ён пакуль ліквідаваў яе, адстаў ад хлопцаў. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запазы́чанасць ж. эк., камерц. Verschúldung f -, Schuld f -; Schúlden pl; Rǘckstände pl (нядоімкі);

бягу́чая запазы́чанасць láufende Schuld;

дэбіто́рская запазы́чанасць Debitórenschulden pl;

зне́шняя запазы́чанасць Áuslandsverschuldung f;

крэдыто́рская запазы́чанасць Kreditórenschulden pl;

уну́траная запазы́чанасць ínnere Verschúldung, Ínlandsschuld f;

запазы́чанасць па закладно́й Hypothékenschuld f -, -en;

запазы́чанасць па паста́ўках Líeferrückstand m;

ліквідо́ўваць запазы́чанасць Schuld begléichen*;

мець запазы́чанасць Schuld háben;

пагасі́ць запазы́чанасць Schúlden tílgen; Rű́ckstände bezáhlen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бру́та-запазы́чанасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. бру́та-запазы́чанасць бру́та-запазы́чанасці
Р. бру́та-запазы́чанасці бру́та-запазы́чанасцяў
бру́та-запазы́чанасцей
Д. бру́та-запазы́чанасці бру́та-запазы́чанасцям
В. бру́та-запазы́чанасць бру́та-запазы́чанасці
Т. бру́та-запазы́чанасцю бру́та-запазы́чанасцямі
М. бру́та-запазы́чанасці бру́та-запазы́чанасцях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КРЭДЫТО́РСКАЯ ЗАПАЗЫ́ЧАНАСЦЬ,

часова прыцягнутыя грашовыя сродкі пэўнага прадпрыемства (фірмы, арг-цыі, установы), якія неабходна вярнуць ва ўстаноўленыя тэрміны; сума запазычанасці крэдыторам. Вылучаюць нармальную запазычанасць, якая вынікае з правіл разлікаў паміж пакупнікамі і пастаўшчыкамі (прадаўцамі), крэдыторамі і пазычальнікамі, рэгламентавана па тэрмінах адпаведнымі нарматыўнымі дакументамі (дагаворамі, кантрактамі і інш.), але час выплаты якой яшчэ не настаў, і пратэрмінаваную. К.з. з’яўляецца адной з крыніц часова прыцягнутых (пазычаных) сродкаў прадпрыемства, якія адлюстроўваюцца ў яго балансе як запазычанасць па каротка- ці доўгатэрміновых абавязацельствах. Да кароткатэрміновых абавязацельстваў (менш за 12 месяцаў) адносяцца: банкаўскія пазыкі і банкаўскія овердрафты (крэдыты, прадастаўленыя кліенту звыш астаткаў на бягучым рахунку ў межах папярэдне абумоўленай сумы); вэксалі да аплаты (запазычанасць па вэксалях, якія належыць аплаціць да даты складання балансу); рахункі да аплаты (запазычанасць пастаўшчыкам ці разлікаў з імі); авансы ад пакупнікоў (арэндная плата і інш.); запазычанасць па выплаце падаткаў, зарплаты, прэмій, акцыянерам па дывідэндах, узносаў у сацыяльныя фонды, а таксама рэзервы на будучыя расходы і запазычанасць па выплаце працэнтаў па доўгатэрміновых абавязацельствах (больш за адзін год). Большасць кароткатэрміновых абавязацельстваў (за выключэннем банкаўскіх крэдытаў) не патрабуюць выплаты працэнтаў і таму лічацца таннымі крыніцамі фінансавання прадпрыемства. Да доўгатэрміновых абавязацельстваў адносяць: адтэрмінаваныя падатковыя плацяжы (калі падаткі выплачваюцца не рэгулярна, такія плацяжы з’яўляюцца формай крэдыту, таму іх часам называюць інвестыцыйным падатковым крэдытам); доўгатэрміновыя банкаўскія пазыкі і крэдыты (пазыковы капітал, які атрыманы ў банках, шляхам эмісіі аблігацыйных пазык і выплаты па іх працэнтаў); запазычанасць па аблігацыях (уключае выпушчаныя фірмай аблігацыі з пагашэннем у вызначаным годзе); пазыкі пад нерухомасць; абавязацельствы па пенсіённых выплатах (узнікаюць, калі фірма мае свой пенсіённы фонд, які фарміруецца за кошт узносаў работнікаў і работадаўцаў); падаходны падатак наступных перыядаў; датэрміновыя вэксалі да аплаты; іншая доўгатэрміновая запазычанасць (напр., па пазыках і авансах на тэрмін больш за адзін год). Доўгатэрміновыя абавязацельствы прадугледжваюць выплату працэнтаў або інш. плацяжоў. Яны, як правіла, забяспечваюцца нерухомай маёмасцю ці наяўнымі актывамі прадпрыемства. К.з. — гэта страты ў будучым, паколькі абавязацельствы прадпрыемства прадугледжваюць вяртанне сродкаў (аказанне паслуг) контрагентам па заключаных раней здзелках, а таму іх неабходна пагашаць своечасова. Па сканчэнні тэрміну іскавай даўнасці яна падлягае пералічэнню ў бюджэт.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 8, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭБІТО́РСКАЯ ЗАПАЗЫ́ЧАНАСЦЬ,

сума даўгоў, належных прадпрыемству і арганізацыі або ўстанове ад юрыд. або фіз. асоб па выніках гасп. узаемаадносін з імі.

т. 6, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

павылі́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Вылічыць усё, многае.

П. працэнты.

П. запазычанасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэбіто́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Даўжнік прадпрыемства, арганізацыі, установы.

|| прым. дэбіто́рскі, -ая, -ае.

Дэбіторская запазычанасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)