жылы́, -а́я, -о́е.

1. Прызначаны для жылля.

Жылыя будынкі.

Будаўніцтва жылых дамоў.

2. Заняты пад жыллё.

Жылое памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вака́нтны, -ая, -ае.

Пра пасаду, службовае месца: свабодны, нікім не заняты.

Вакантная пасада прафесара.

|| наз. вака́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трасі́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, заняты ачысткай ільнянога валакна на трасілцы.

|| ж. трасі́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлебарэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы, заняты рэзкай хлеба.

|| ж. хлебарэ́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяздзе́йны, -ая, -ае.

1. Які не праяўляе дзейнасці, недастаткова энергічны, пасіўны.

Бяздзейная натура.

2. Нічым не заняты, гультайскі.

Бяздзейнае баўленне часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́чна, прысл.

1. Бясконца, спрадведку; на працягу вякоў.

Матэрыя існуе в.

Жыць в. ў памяці народа.

2. Пастаянна, заўсёды.

Брат в. заняты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інструмента́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст, заняты вырабам інструментаў (у 1 знач.).

Слесар-і.

|| ж. інструмента́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безде́льный

1. разг. не заня́ты пра́цай; гульта́йскі;

2. уст. дро́бязны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спяка́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, заняты спяканнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фасо́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, заняты фасоўкай.