ашвартава́цца, ‑туецца; зак.

Спец. Замацавацца тросамі (швартовамі) каля прычала; стаць на прычал (пра судна).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замацава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замацоўваць — замацаваць і стан паводле знач. дзеясл. замацоўвацца — замацавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашрубава́цца, ‑буецца; зак.

Круцячыся, замацавацца або заняць патрэбнае становішча (пра што‑н., што мае шрубавую нарэзку).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уме́рзнуць, -ну, -неш, -не; умёрз, уме́рзла; -ні; зак.

1. у што. Пад уздзеяннем марозу шчыльна замацавацца ўнутры лёду, мёрзлай зямлі.

Бочка ўмерзла ў лёд.

2. Зацвярдзець ад марозу на значную глыбіню.

Зямля моцна ўмерзла.

|| незак. умярза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перапу́цце ’гора, бяда’ (Ян.). Фармальна ідэнтычнае рус. перепу́тье ’ростань, раздарожжа’, семантыка магла замацавацца пад уплывам казак (’няпэўнасць, нявызначанасць’ — ’бяда’). Да пуць2 ’лад, парадак, толк’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закаране́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Трывала замацавацца, застарэць; укараніцца. Хвароба закаранела. // Зрабіцца ўпартым, непапраўным, поўнасцю аддаўшыся якім‑н. звычкам, пачуццям. Закаранець у дрэнных прывычках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -падзе́; запа́ў, -па́ла; зак.

1. Заваліцца куды-н., за што-н.

Кавалак мыла запаў за шафу.

2. Удацца ўнутр, стаць запалым.

Вочы запалі.

3. перан. Глыбока замацавацца, захавацца.

Словы запалі ў душу.

Што гэта запала табе ў галаву?

|| незак. запада́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закрепи́ться замацава́цца;

верёвка закрепи́лась вяро́ўка замацава́лася;

отря́д закрепи́лся на опу́шке ле́са атра́д замацава́ўся на ўзле́ссі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утверди́ться

1. уст. (установиться) устанаві́цца, усталява́цца; (укрепиться) умацава́цца, угрунтава́цца; (закрепиться) замацава́цца;

2. (убедиться) умацава́цца, перакана́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укарані́цца, -раню́ся, -рэ́нішся, -рэ́ніцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пусціць глыбока карэнне, добра ўрасці ў зямлю.

Укараніўся пырнік у агародзе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Трывала замацавацца, усталявацца.

Укаранілася такая звычка.

3. Абсталявацца дзе-н., умацаваць сваё становішча.

У. на новым месцы.

|| незак. укараня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. укаране́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)