пярга́, ‑і, ДМ ‑рзе, ж.
Спец. Пылок кветак раслін, сабраны пчоламі, змочаны нектарам, пакладзены імі ў ячэйкі сотаў і заліты мёдам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бетанава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад бетанаваць.
2. у знач. прым. Заліты, пакрыты бетонам. Таццяна нясмела ступіла на бетанаваную дарожку. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дамо́к, ‑мка, м.
Разм. Памянш. да дом (у 1 знач.); невялікі дом. На месцы колішніх прывакзальных драўляных дамкоў і хат быў заліты асфальтам пляц. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывакза́льны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца каля вакзала. Прывакзальная плошча. □ Да прыходу цягніка было яшчэ з паўгадзіны, і дзяўчаты сядзелі ў прывакзальным скверыку. Васілевіч. На месцы колішніх прывакзальных драўляных дамкоў і хат быў заліты асфальтам пляц. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпы́рскваць, ‑ае; незак.
Адбіваць, адлюстроўваць што‑н. ад якой‑н. паверхні. Сонца ўжо было не відаць. Толькі макаўкі ліп і каштанаў заліты яго развітальным святлом, а шкляныя чарапічыны-акенцы дахаў, павернутых на захад, адпырсквалі, нібы гуляючы люстэркам, промні. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патэ́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. Пайсці, адправіцца куды‑н. Жанчына войкнула і захінула халат на грудзях і, перагінаючыся, дробна патэпала ў заліты святлом калідор. М. Стральцоў.
2. Тэпаць некаторы час. [Палька] выйшла з хаты, патэпала трошкі ўздоўж плоту, а потым, як быццам ўспомніла нешта, з плачам пабегла назад. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрыва́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скрывавіць.
2. у знач. прым. Пакрыты, заліты кроўю. Дзед Нупрэй, глянуўшы па скрываўленыя ногі і твар унука, страшэнна перапалохаўся: ці не здарылася што з ім? Шуцько. Матруна ўпала на калені, цалавала Грышку ў збялелы замурзаны твар, галасіла, а то, сціхаючы, прыкладвалася вухам да яго скрываўленых грудзей. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жартаўлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны да жартаў, ахвочы пажартаваць (пра чалавека). Мая цвёрда верыла ў сваё шчасце і, як раней, была вясёлая, жартаўлівая. Дуброўскі. // З адценнем жарту. Жартаўлівы тон.
2. Які ўспрымаецца як жарт, робіцца не ўсур’ёз. Жартаўлівыя частушкі. Жартаўлівая размова.
3. Вясёлы, гуллівы, гарэзлівы. Чакаю, каб на твар, заліты потам, Хоць раз павеяў вецер жартаўлівы. Васілёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́ны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі малады, у маладых гадах (пра чалавека). На маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры. А. Вольскі. // Малалетні (пра дзяцей, падлеткаў — удзельнікаў якіх‑н. гурткоў, аматараў якога‑н. віду мастацтва і пад.). Юны тэхнік. Юны натураліст. // перан. Які толькі што з’явіўся, нядаўна пачаў існаваць, дзейнічаць і пад. Вечарамі самы юны горад нашай рэспублікі заліты электрычнымі агнямі. Грахоўскі.
•••
Юны ленінец гл. ленінец.
Юны піянер — тое, што і піянер (у 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рым ’дрыгва, топкае месца’ (Ян.), укр. дыял. рим ’яма з вадой’, ’лог, заліты вадой’, ’глыбокі роў’. Няяснае слова. Можна меркаваць роднасць да польск. ryma ’насмарк’, чэш. rýma ’насмарк’, славац. réma ’насмарк’, ст.-слав. рема ’выцяканне’, роума, рюма ’сцяканне’, ст.-ням. reuma ’насмарк’, фр. rhume ’прастуда, катар’, лац. rheuma, reuma ’выцяканне’, нова-грэч. ῥεῦμα ’насмарк’, літ. rymà ’насмарк’. Польская і чэшская лексемы лічацца запазычаннямі з франц. rhume, якое з грэч. ῥεῦμα (Мацэнаўэр, 301; Махэк₂, 527). Але гэта няпэўна. Здзіўляе падабенства з рус. ры́мбаць, ры́нда́ть ’гразнуць у балоце’, ’правальвацца нагамі ў балота, праз лёд або снег’, ры́ндало ’балота’, якое з доляй верагоднасці лічаць запазычаннем з фін. rämpiä ’ісці праз балота, снег’, ’рухацца наперад з цяжкасцю’ (Фасмер, 3, 528). Параўнай ры́маць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)