Заляца́цца ’дагаджаць жанчыне з мэтай выклікаць прыхільнасць’. Рус. смал., паўд. залица́ться, укр. залиця́тися, польск. zalecać się ’тс’. Зваротны дзеяслоў да заляцаць (гл.) з далейшай спецыялізацыяй значэння. Параўн. яшчэ залёты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заляцанне, залёты (мн.), флірт; шашні (разм., мн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)