ко́нчаны, -ая, -ае.

1. Вырашаны, закончаны.

Кончаная справа.

2. Непапраўны ў сваіх паводзінах, імкненнях і пад. (пра чалавека).

К. п’яніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фабрыка́т, ‑у, М ‑каце, м.

Гатовы фабрычны выраб, закончаны прадукт вытворчасці. Тэкстыльныя фабрыкаты.

[Ад лац. fabricatus — выраблены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адштукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што (разм.).

1. Адмыслова зрабіць, вырабіць што-н., надаць чаму-н. закончаны выгляд.

А. сабе дом.

2. Аздобіць, размаляваць, упрыгожыць.

А. кватэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўпраду́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Прадукт не закончаны, но прыгодны для ўжытку без далейшай перапрацоўкі; паўфабрыкат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́нченный прич., ко́нчаны, ско́нчаны, зако́нчаны;

рабо́та ко́нчена рабо́та ко́нчана (ско́нчана, зако́нчана);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недаве́ршаны, ‑ая, ‑ае.

Не зусім закончаны. Радасна было бачыць будаўнічыя пляцоўкі, чырвоныя недавершаныя сцены, вежавыя краны з выцягнутымі стрэламі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спе́лы, -ая, -ае.

1. Які паспеў, выспеў, стаў прыгодным для ўжывання.

С. яблык.

2. перан. Які дасягнуў вопытнасці, майстэрства (пра музыканта, артыста, мастака і пад.).

3. перан. Дасканалы, грунтоўна абдуманы; закончаны.

Спелыя думкі.

|| наз. спе́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантэ́кст, ‑у, М ‑сце, м.

Закончаны ўрывак пісьмовай мовы (тэксту), які дазваляе вызначыць сэнс кожнага слова або выразу, што ў яго ўваходзяць.

[Ад лац. contextus — цесная сувязь, злучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантэ́кст, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Закончаны ўрывак тэксту, які дазваляе вызначыць сэнс кожнага слова або выразу, што ў яго ўваходзіць.

Слова выяўляе значэнне ў кантэксце.

|| прым. кантэкстуа́льны, -ая, -ае (спец.) і кантэ́кставы, -ая, -ае.

Кантэкстуальнае значэнне слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Набі́ты ’вопытны’ (БРС, Нас., ТС), параўн. набіты дураньзакончаны дурань’ (Байк. і Некр., полац., Нар. лекс.). Да біць: набіць вока ’навучыцца нешта добра адрозніваць’ і пад., параўн. таксама чэш. мар. nabíjena šelma — пра чалавека «з вопытам», часта бітага і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)