нікчэ́мнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць нікчэмнага. Шырокі не пераставаў у значна павышаным тоне расказваць аб затхласці местачковага жыцця, аб нікчэмнасці інтарэсаў панямонскай інтэлігенцыі. Колас. // Крайняя нязначнасць каго‑, чаго‑н.; убоства. Апошнія калгасныя падзеі прымушалі.. [Чачыка] усё больш і больш задумвацца над сваёй нікчэмнасцю. Пташнікаў.
2. Нікчэмны чалавек. Чалавек, які сказаў некалькі пустых сказаў, мог.. [Макоўчыку] здацца нікчэмнасцю, надоўга страціць яго павагу. Мележ. — Калі б вы хоць гадзінку набылі з Тумашам, дык убачылі б, якая гэта нікчэмнасць. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Мярэкаць 1 ’мала знаць, біцца ў цямноце’, *з цяжкасцю пазнаваць, разумець’ (Уласт). Укр. закарп. мереконіти ’здавацца’, ’мроіцца’, рус. мерекать: тамб. ’марыць, задумвацца’, уладз. ’вельмі мала ведаць’, пск., цвяр. ’здавацца, мроіцца’, ’вярзціся, блюзніцца’, мерек ’злы дух, страшыдла’, меречить ’задумваць благое’. Роднасныя — рус. меркнуть, бел. змяркацца, змрок (гл.), літ. merkti ’міргаць’, гоц. maurgins ’ранак’, ст.-в.-ням. morgan ’тс’, ст.-інд. markäh ’зацменне сонца’ (Фасмер, 2, 602 і 605; ЕСУМ, 3, 440).⇉'
◎ Мярэкаць 2 ’кеміць, абмяркоўваць’ (Растарг.), рус. сіб. мерековать ’кеміць, разбірацца’, уладз. ’доўга думаць’, ’прыкідваць, меркаваць’. З меркаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
над, прыназ. з Т і В.
Спалучэнне з прыназ. «над» выражае:
Прасторавыя адносіны
1. з Т. Ужываецца пры абазначэнні размяшчэння, знаходжання каго- ці чаго‑н. зверху, паверх каго- ці чаго‑н. Туман сцелецца над полем. Сцягі над горадам. □ Зоры далёкія, зоры бліскучыя Ціха гараць над зямлёй. Колас. Песня расла, шырылася, узнімалася вышэй і вышэй, над гумном, над садам, над цёмнаю сажалкай, над калодзежнымі журавамі. Лынькоў. І над Расіяй назаўсёды Зару Кастрычнік запаліў. Астрэйка. // Пры словах «рака», «возера», «балота» і пад. можа ўказваць і на размяшчэнне ў непасрэднай блізкасці да таго, што названа залежным словам. Гарадок над Дзвіной. □ Шкода хаткі мне старэнькай З латанай страхою, Што схілілася над Нёмнам Горкай сіратою. Колас. Каля млына над возерам устае, быццам белая воўка, пахучы туман... Бядуля. // Ужываецца для ўказання на становішча ці акалічнасць, якія пануюць, ахопліваюць што‑н. Раніца ярка Зардзіць над зямлёй. Купала.
Аб’ектныя адносіны
2. з Т. Ужываецца для абазначэння адносін дзеяння да якіх‑н. аб’ектаў, накіраванасці яго на што‑н., засяроджанасць на чым‑н. Працаваць над творам. Задумвацца над пытаннем. □ Алёшка і Юрка адразу звесілі чубы над чарцяжом. Грахоўскі. // Ужываецца пры абазначэнні кіруючага становішча ў адносінах да каго- ці чаго‑н. Улада над калектывам. Начальнік над усімі прадпрыемствамі раёна. □ [Насцечка] спакойна і вытрымана працавала каля дошкі і ўзяла верх над .. [Сержам]. Чорны. Тварыў [баярын] закон свой і свой суд Над абнядоленым народам. Купала.
3. з Т. Ужываецца пры абазначэнні праяўлення якога‑н. пачуцця ў адносінах да каго- ці чаго‑н. (са словамі «смяяцца», «плакаць», «галасіць», «гараваць» і пад.). Не смейся над чужой бядой. Плакаць над стратай. □ Сумна вецер плакаць стане Над будынкам мужыкоў. Колас.
Адносіны меры і ступені
4. з Т. Разм. Ужываецца ва ўстойлівых спалучэннях для выражэння вышэйшай ступені чаго‑н. Мароз над маразамі. □ Я — пралетар!.. Яшчэ ўчора раб пакутны — Сягоння я зямлі ўладар І над царамі цар магутны! Купала.
Параўнальныя адносіны
5. з В. Уст. Ужываецца пры называнні аб’екта параўнання, супастаўлення. Над яе няма прыгажэйшай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)