задаво́лена нареч. удовлетворённо, дово́льно; см. задаво́лены2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кантэ́нтны, кантэ́тнызадаволены’ (Федар. 2; КЭС, лаг.), ст.-бел. контентъ (XVI ст.) ’тс’. Запазычана са ст.-польск. kontent < лац. contentusзадаволены, які абмяжоўваецца чым-небудзь’ (Слаўскі, 2, 435).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цяпе́р.

1. прысл. Зараз, у гэты момант.

Папрацавалі, ц. і адпачыць можна.

2. Ужыв. пры пераходзе да наступнай тэмы гаворкі: далей.

Школу пабудавалі новую, прыгожую, ц., калі гаварыць пра дзяцей, то яны вельмі задаволены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паля́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Ляпаць час ад часу. Вячаслаў Мікалаевіч задаволены. Ён смяецца, паляпвае аленявода па плячы. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёсы ’шчаслівы, задаволены’ (карэліц., Сцяшк.). Да лёс1. Звязана са значэннем ’добры лёс, шчаслівая доля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рацпрапано́ва, ‑ы, ж.

Рацыяналізатарская прапанова. Начальнік усміхнуўся, нічога не адказаў — мусіць, быў задаволены вынаходствам, бо вечарам падпісаў ліст на выплату ганарару за рацпрапанову. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

польщённый усце́шаны, паце́шаны; (удовлетворённый чем-л. лестным) задаво́лены;

я польщён его́ приглаше́нием я ўсце́шаны (задаво́лены) яго́ запрашэ́ннем;

он польщён э́той оце́нкой его́ рабо́ты ён задаво́лены (усце́шаны) гэ́тай ацэ́нкай яго́ пра́цы;

польщённый предложе́нием, он согласи́лся на все усло́вия усце́шаны прапано́вай, ён згадзі́ўся на ўсе ўмо́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зне́шні, -яя, -яе.

1. Які знаходзіцца звонку, за межамі чаго-н.

З. выгляд.

Знешняе асяроддзе.

2. Які праяўляецца толькі з вонкавага боку і не адпавядае ўнутранаму стану.

З. спакой.

Знешне (прысл.) ён быў задаволены.

3. перан. Павярхоўны, пазбаўлены глыбіні, унутранага зместу.

З. бляск.

4. Які адносіцца да зносін з замежнымі дзяржавамі.

Знешняя палітыка.

З. гандаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самазадаво́лены, ‑ая, ‑ае.

Задаволены самім сабой, сваім дзеяннем, становішчам і пад. Самагадаволены чалавек. □ Самазадаволены Анцыпік выяўна адчуваў зараз сваю перавагу над выгнаным са школы Лабановічам. Колас. // Які выклікае самазадавальненне. Самазадаволенае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неабгрунтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае дастатковага абгрунтавання, неабходных падстаў, доказаў. Неабгрунтаваная заява. Неабгрунтаваныя падазрэнні. □ Мініч стаяў задаволены і горды. Вучням стала няёмка за пусты і неабгрунтаваны смех са свайго таварыша. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)