Вабража́ка ’фарсун, задавака’ (Яўс.). Да вабражаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вабража́ла ’задавака’ (Юрч.). З рус. воображала або ад вабражаць ’фарсіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґімо́ра ’хвалько, задавака’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., звязана з рус. кики́мора ’пачвара’. Параўн. і гімо́ры ’капрызы’ (Жд. 1). Хутчэй, можна меркаваць, ёсць сувязь з гу́мар (: *гуморы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мацыя́, мацая́, моцоя́, мыцыя́ ’моц, трываласць’ (Нас.), ’сіла, здароўе’ (Юрч.), ’важнасць’ (Сцяшк.), ’недатыкальная, важная асоба’ (Прабл. філал.; Абабурка, Лінгв. дасл., 6; КТС — Цішка Гартны), ’задавака’ (клец., Нар. лекс.), ’зухаваты, фанабэрысты чалавек’ (капыл., нясв., клец., КЭС). Абстрактны назоўнік, утвораны ад моц (гл.) пры дапамозе суфікса ‑(ц)ыя, параўн. драг. стыдо́цыя ’сорам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́гер 1 во́гір ’жарабец’ (Нас., Бяльк., Касп., Яруш., Шн., 1, Шатал.). Рус. оге́р, укр. о́гер, польск. ogier ’тс’. Запазычанне з тур. ajkir, öjgür (Севарцян, 1, 107–108). (Параўн. Пырскі, 1, 176; Брукнер, 382; Фасмер, 3, 155).
Во́гер 2 ’светлы пераліў хваль на рацэ’ (Сцяшк. МГ). Няясна.
Во́гер 3 ’зух, хлюст, задавака’ (Юрч.). Гл. ваге́ра 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лама́ка 1 ’чалавек, які вядзе першасную апрацоўку льну’ (Жд. 1). З лама́ха (гл.). Суф. ‑ака (замест ‑аха) па тыпу пісака, ваяка, гуляка і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 25).
Лама́ка 2, лома́ка ’ламачына’ (ТС; ельск., Мат. Гом.), ’старая, сапсаваная рэч’ (ТСБМ), ’чалавек, які нічога не ўмее рабіць’ (докш., Янк. Мат., ТС), ’нязграбны, няздатны’ (ТСБМ), ’гультай’ (Сцяшк.), ’няўмека, няздольны да работы’, ламакава́ты ’тс’ (КЭС, лаг.). Укр. ломака ’палка, галіна’, ’вялікі, але нязграбны чалавек’, рус. ломака ’ганарлівец, задавака’, каш. łomaga, łȯmaga ’калека, нехлямяжы’. Утворана ад лама́ць і суф. ‑ака.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)