згу́снуць, ‑не; пр. згус, ‑ла; зак.

Разм. Згусціцца, загусцець. Кісель згус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загу́снуць, ‑не; пр. загус, ‑ла; зак.

Разм. Тое, што і загусцець. Каша загусла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загусце́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. загусцець і стан паводле знач. дзеясл. загусцецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запячы́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пячэ́цца, -пяку́цца; запёкся, -пякла́ся, -ло́ся; зак.

1. Спячыся ў слоі цеста.

2. Загусцець (пра кроў).

3. Перасохшы, пакрыцца тонкай цёмнай плеўкай (пра вусны).

Вусны запякліся.

|| незак. запяка́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сценя́ціцца, сціня́ціцца ’пакрыцца тонкім лядком, замерзнуць’ (Сл. ПЗБ). Відаць, да сціна́цца ’замярзаць, зацягвацца лядком’, гл. сцінаць2. Аднак не выключае, што гэта адаптаваны балтызм, параўн. літ. tenė̃ti ’сцягвацца, застываць’, sutenė́ti ’сціснуцца, застыць, загусцець’, або паралельнае ўтварэнне ад це́нято ’сетка’, параўн. літ. tenióti ’блытаць’ пры лат. tina, tine ’від сеткі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запячы́ся, ‑пячэцца; пр. запёкся, ‑пяклася, ‑лося; зак.

1. Пакрыцца скарынкай пры гатаванні ў печы, у духоўцы. Каша добра запяклася.

2. Загусцець, засохнуць (пра кроў). Рана была неглыбокая, але ўжо забруджаная. У бот пацякла кроў, запяклася. Шамякін.

3. Перасохнуць ад смагі, патрэскацца (пра вусны). Засмаглі вусны і запёкся рот. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згарну́цца, згарну́ся, зго́рнешся, зго́рнецца; згарні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Скруціцца трубкай.

Ватман згарнуўся ў скрутак.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загнуўшыся з краёў, закрыцца (пра пялёсткі, лісце).

3. Легчы, сагнуўшыся, скруціцца.

З. пад дрэвам і заснуць.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Скараціцца, зменшыцца.

Прадпрыемства згарнулася.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вадкасць: загусцець, утварыўшы камячкі.

Кроў згарнулася.

|| незак. зго́ртвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абрызло́е (малако) ’малако, якое без пары загусла’, абрызнуцьзагусцець (аб свежым, салодкім малацэ)’ (КЭС), абрызклы ’пра напаўкіслае малако’ (Некр.). Укр. брезкле молоко ’малако, якое толькі пачало кіснуць’ (Лысенка Жыт.), збресклий (аб малацэ, якое пачынае кіснуць), ст.-рус. обрьзгнути ’пракіснуць’, польск. obrzyzgnąć, чэш. zabřesknouti ’тс’. Звычайна ў якасці індаеўрапейскіх паралеляў прыводзяцца ізаляваныя нарв. brisk ’горкі смак’, brisken ’горкі’, якія нібы да і.-е. *bhrēi ’рэзаць’ (Покарны, 172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засты́ць, -ы́ну, -ы́неш, -ы́не; -ы́ў, -ы́ла; -ы́нь; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загусцець, стаць цвёрдым ад холаду, ахалоджвання.

Лой застыў.

Смала застыла.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра ваду: ператварыцца ў лёд (разм.).

Рачулка застыла.

3. Моцна змерзнуць (разм.).

З. на марозе.

Рукі застылі.

4. Пра труп: стаць халодным, скарчанець.

5. перан. Замерці (у 1 знач.), стаць нерухомым.

З. на месцы ад здзіўлення.

|| незак. застыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. застыва́нне, -я, н. (паводле 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спячы́ся, спякуся, спячэшся, спячэцца; спячомся, спечацеся, спякуцца; пр. спёкся, спяклася, ‑лося, зак.

1. Стаць выпечаным, быць прыдатным, гатовым для яды. Бульба спяклася. □ — Я думаю, што пірагі .. не спякуцца да таго часу, а хутчэй — і ў печ не пападуць. — Камісар пазнаў іранічны басок Шашуры. Мележ.

2. Быць прыгатаваным смажаннем; сасмажыцца. Яечня спяклася.

3. Стаць абпаленым сонцам; абгарэць.

4. Загусцець, засохнуць (пра кроў); запячыся. Па патыліцы яшчэ цяклі павольна рагі густой і ліпкай крыві. Згусткі яе спякліся ў скарэлых валасах. Крапіва.

5. Спец. Злучыцца ў адно цвёрдае цэлае ў выніку спякання. Руда спяклася.

6. перан. Разм. Пацярпець няўдачу ў чым‑н.; пагарэць, быць пакараным. А нядаўна ж было... крамзанеш на каго без прынукі — Ды ў канверт! І гатова! І спёкся! Тут быў — і няма! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)