Ны́каць1 ’схіляць часта галаву, як гэта робяць качкі; заглядваць у розныя месцы, як бы шукаючы нешта; ухіляцца ад працы пры дапамозе розных хітрыкаў’ (Нас.), ’заглядваць ва ўсе куткі, шукаючы што-небудзь ці каго-небудзь’ (чавус., Нар. сл.), ’хадзіць, швэндаць’ (Яўс.). Гл. ні́каць.

Ны́каць2 ’плакаць, ныць’. (Мат. Маг.). Ад хны́каць ’тс’, відаць, пад уплывам ныць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ны́рыцьзаглядваць, шукаючы нешта’ (калінк., Арх. ГУ), рус. нырить ’выглядваць, вышукваць, вывіжоўваць; лезці не ў сваю справу’. Гл. ныраць, праныра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ні́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Шукаючы каго‑, што‑н., заглядваць усюды. Больш за гадзіну калацілі.. [паліцыянты] хату: лазілі пад печ, шукалі на гарышчы, нікалі за засланку. Сабаленка. Напэўна [Андрэю Данілавічу] было не прывыкаць — лазіць самому па гаршках, нікаць па палічках, карацей кажучы, займацца самаабслугоўваннем. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ны́гаць ’сланяцца, совацца’ (стаўб., Жыв. сл.), ны́г̌ацьзаглядваць, соваць нос’ (стаўб., Нар. сл.), ’шукаць’ (віл., Нар. сл.), ны́гаць ’есці спяшаючыся, не сядаючы за стол’ (чэрв., Сл. ЦРБ), ’перабіраць пры ядзе’ (Сцяц.). Відаць, «звонкі» варыянт ны́каць ’хадзіць, швэндаць’, гл. таксама ні́каць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Загла́духа ’зайздросніца’ (Сцяшк.). Параўн. рус. урал. загла́д ’верхавод’, загла́дка ’апошняя смачная ежа’, заглядчик ’той, хто падглядвае’. Не выклікае сумненняў суфікс ‑уха і дзеяслоўны прэфікс за‑, але няясны корань. Калі гляд‑ зразумела семантычна ад заглядваць > ’зайздросціць’ (той жа ход, што зайздросціць, завідаваць, гл. гэтыя словы), тады пераход лʼ > л і націск незразумелыя. Калі ж ад глад‑ (параўн. гладкі), патрабуе тлумачэння семантычны бок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зніка́ць ’пераставаць існаваць’. Рус. сника́ть ’панікаць’, укр. зникати ’знікаць’, польск. znikać ’тс’, чэш. кніжн. znikati, славац. уст. zniknút, славен. znikniti ’прайсці’, ’знікнуць’, izníkniti ’знікнуць’, серб.-харв. ѝзникнути ’ўзысці (пра расліну)’, ’узнікнуць, ’з’явіцца’, балг. изнѝквам ’узнікнуць, панікнуць’, макед. изникне ’знікнуць’, ’узыйсці’. Ц.-слав. изникнѫти ’знікнуць’, съникнѫтизаглядваць уперад’, съницати ’наглядаць’ (Міклашыч, Lex. paleosl.), ст.-рус. изницати ’ўзнікаць’. З прэфіксам z‑ (< jьz ці sъn‑) ад дзеяслова nikati (гл. нікнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шна́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Шукаць навобмацак. Той [чалавек] ужо сам шнарыў рукою па комінку. Чорны. У вузкім пакойчыку на другім паверсе гаспадар падаў госцю крэсла, а сам зняў пінжак, павесіў яго ў шафу і пачаў заклапочана шнарыць у тумбачцы. Брыль. // Заходзіць, заглядваць у розныя месцы, шукаючы каго‑, што‑н. Немцы шнарылі па лесе, шукалі партызан у вёсках, а знайсці не маглі. Васілеўская. [Казуля] амаль не адыходзілася ад Алёшкі, бегала за ім па хаце, а калі часамі заставалася адна, то шнарыла па ўсіх закутках, шукала свайго апекуна. Ляўданскі.

•••

Шнарыць вачамі — пільна ўглядацца; шукаць позіркам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шны́парыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм.

1. Заходзіць, забягаць, заглядваць у розныя месцы, шукаючы, высочваючы каго‑, што‑н. Толькі там, на востраве, і адседжваліся падпольшчыкі, пакуль карнікі шныпарылі па лесе. Новікаў. Дыспетчар у цемры, дыспетчар шныпарыць па кладоўках, шукае газавай лямпы. Шынклер.

2. Хадзіць, бегаць, рухацца сюды-туды, у розных напрамках. Каця ўздыхнула і села на лаўцы перад домам, але хутка змушана была ўстаць: міма шныпарылі хлапчукі і з цікаўнасцю пазіралі на яе. Лось. [У вадзе], як прывіды, плаваюць водарасці, мільгаюць маляўкі, варушацца на дне ракавінкі, шныпараць жукі. Асіпенка.

•••

Шныпарыць вачамі — хутка пераводзіць позірк з аднаго прадмета на другі, выглядваць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ні́каць ’хавацца ў кутках, схіляць галаву’ (Нас.), ’шукаючы, заглядваць усюды’ (круп., Нар. сл.; Касп.), ’выглядваць; хадзіць сюды-туды’ (Мат. Гом., Ян.), ’прыглядацца’ (Сл. ПЗБ), ’сланяцца па кутках, хадзіць без мэты’ (Шатал.), ’заглядаць, куды не просяць’ (Янк. 3.), ’сноўдацца без справы’ (Пал.), сюды ж нік ’зірк’ (Янк. 3.), укр. ника́ти ’хадзіць, бадзяцца, сноўдацца, усюды заглядваючы’, рус. ни́кать ’даваць нырца; хадзіць без справы, без мэты’, славен. nikati ’адмаўляць; нахіляцца’. Прасл. *nikati з першапачатковым значэннем ’схіляць галаву да зямлі, нахіляцца’ (Махэк₂, 399), роднаснае літ. nỹkti ’слабець, панікаць’, прус. neikaut ’бадзяцца, сноўдацца’ і інш. Мяркуецца, што трэба адрозніваць разгледжанае *nikati1 ад nikati2, прадстаўленага ў дзеясловах тыпу ўнікаць, рус. проникать і пад., роднаснага літ. įnikti ’горача ўзяцца за што-небудзь’ (Фасмер, 3, 74; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 223).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́ркаць1 ‘тыкаць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ‘утыкаць што-небудзь вострае’ (Нас.), ‘саджаць’ (Нас., Юрч. СНЛ), ‘закладаць, насаджваць (снапы ў азярод)’ (рагач., калінк., Сл. ПЗБ), ‘засоўваць (грэбень у валасы)’ (рагач., Сл. ПЗБ), ‘бадзяцца, валэндацца’ (Зайка Кос.), тыркаты ‘поркаць, утыкаць’ (Клундук), ты́ркнуць ‘усунуць, тыкнуць’ (Нас.), ‘паказацца, з’явіцца’ (Сцяшк.), тыркану́цца ‘высунуцца’ (Бяльк.), тырну́ць ‘высунуць, выставіць, паказаць’ (Юрч. СНЛ), сюды ж ты́ркаць носзаглядваць’; утыркну́ць ‘уткнуць’, ‘спешна, на хаду падаць што-небудзь’ (Нік., Оч.) — у сувязі з апошнім параўн. харв. tȓk, серб. тр̑к: у тр̑ку ‘на бягу’, тр̏ка ‘беганіна’. Гукапераймальнае (рухапераймальнае) утварэнне ад тырк ‘штоўх, пыр’ (Нас.), ‘тырк’ (Байк. і Некр.), якое можна супаставіць з літ. tùrk‑terėti ‘штурхнуць’ (Буга, Rinkt., 1, 490). Карскі следам за Шахматавым на фоне ўсх.-слав. *trъk‑ разглядае як выпадак т. зв. трэцяга поўнагалосся (Карскі 1, 258) — экспрэсіўна пераўтворанае то́ркаць (Фасмер, 4, 132). Варбат (Исслед., 64) бачыць у рус. ты́рнуть ‘усунуць’ (пры торкнуць, гл.) ступень падаўжэння рэдукцыі ў дзеясловах на ‑*ati і некаторых дзеясловах на ‑*nǫti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)