прыглушы́ць, -ушу́, -ўшыш, -ўшыць; -ўшаны; зак.

Зрабіць менш чутным, гучным, некалькі заглушыць (у 2—4 знач.).

П. матор.

|| незак. прыглуша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыглу́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угаси́ть сов.

1. загасі́ць, утушы́ць, патушы́ць;

2. перен. заглушы́ць, падаві́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́тлуміць ’выманіць’ (Нас.); ’задушыць, звесці са свету’ (Шат.). Запазычанне з польск. wytłumićзаглушыць, заду-шыць’ або вытворнае ўжо на беларускай глебе ад запазычанага з польскай тлуміць (< tłumić) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падаві́ць, -даўлю́, -да́віш, -да́віць; -да́ўлены; зак., каго-што.

1. Сілай пакласці канец чаму-н., знішчыць, заглушыць.

П. паўстанне.

П. агонь праціўніка.

2. Раздушыць, перадавіць усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. усіх жукоў.

|| незак. падаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.).

|| наз. падаўле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заглу́шаны

1. заглушённый, покры́тый;

2. заглушённый;

3. заглушённый;

4. перен. заглушённый; пода́вленный;

1-4 см. заглушы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засме́ціць, ‑смечу, ‑смеціш, ‑смеціць; зак., што.

Запоўніць, забрудзіць смеццем. Засмеціць двор. Засмеціць падлогу. // Вырасшы ў вялікай колькасці, заглушыць іншыя расліны (пра пустазелле). Пустазелле засмеціла пасевы. // Сапсаваць непатрэбнымі прымесямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малата́рня, ‑і; Р мн. ‑рань; ж.

Машына для абмалоту сельскагаспадарчых культур. Конная малатарня. Складаная малатарня. □ Толькі ў адным канцы вёскі адна-адзінютка гула малатарня, але не магла яна адна заглушыць тут стуку цапоў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.

Спыніць гарэнне чаго‑н.; патушыць, пагасіць. Затушыць папяросу. Затушыць лямпу. Затушыць пажар. // перан. Спыніць, заглушыць. — Калі я і кахаў яе, то гэта, можа, ад таго, каб затушыць нейкі боль. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Заглушыць сваім крыкам голас другога; дабіцца, дамагчыся таго, каб свой голас быў пачуты сярод іншых гукаў. Пеўні стараліся перакрычаць адзін другога. Даніленка. — Дзядзька Сцяпан! — старалася перакрычаць Ячнага Валька. — Дзядзька Сцяпан!.. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабі́ць², -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі́; -бі́ты; зак.

1. каго-што. Перарваць чыю-н. гаворку.

П. прамоўцу рэплікай.

2. што. Парушыць натуральны ход, развіццё якіх-н. падзей, з’яў і пад.

П. сон.

П. ход думак.

3. што. Заглушыць, перасіліць.

П. апетыт (сапсаваць апетыт). Дым перабіў пах смалы.

4. Перахапіць у каго-н., не даць другому (разм.).

П. куплю.

|| незак. перабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)