Пяно́кзагваздка’ (ЛА, 2). Да пень (гл.) са стратай мяккасці зычным кораня, параўн. пянёк ’невялікі пень, абрубак’, магчыма, пад уплывам кліно́к (ад клін, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёка ’шпянёк для замацоўвання кола на восі’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Няясна. Відавочна, з лейка ’жалезная загваздка ў восі’ (гродз., Нар. сл.), у якім ‑я‑ выпала з прычыны гіперправільнасці па-беларуску (пры наяўнасці польскага ‑ą‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лёнак, лёнок ’затычка на канцы бруса, які злучае заднюю і пярэднюю часткі воза’ (гродз., Нар. сл.). Укр. валын. льо́ник, льо́нок, льо́нка, льо́нтик ’штыр у рэгулятары плуга’, паўн.-укр. льо́никзагваздка на восі’, гуц. льо́нок, льо́нток ’частка варштата’, польск. lon ’шворан, болт’, н.-луж. lon(k), в.-луж. lón — усе ўзыходзяць да н.-в.-ням. lonne (Махэк₂, 341). Бел. лексемы запазычаны з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́чык ’скрутак лык’ (Бяльк., Сцяшк. Сл.; шкл., ЛА, 4), ’рухомая частка ў церніцы’ (Выг.), ’загваздка; жалезнае колца, што злучае “правіла” з задняй часткай воза’ (Арх. Вяр.), ’калок, які трымае пругло ў сілку на дзікіх качак’, ’трубачка, якую ўстаўлялі ў дзірку ў бочачцы пры наліванні гарэлкі ў кілішкі’ (ТС), сы́чыкі ’начоўкі з рылам для зліву вадкасці’ (капыл., Сл. ПЗБ), ’смажаная бульба’ (Сл. Брэс.). Разнастайны характар дэталяў з такой назвай звязаны з пераносам па функцыі, першаснае значэнне, відавочна, ’клін, стрыжань’, параўн. сыч2, гл. Звязана чаргаваннем галосных з сукаць; апафанічныя ступені *sъk‑/*suk‑/*syk‑ ’скручваць, валяць, качаць’, аб якіх гл. Вірбат, Этимология–1980, 33–34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сутнасць, існасць, справа, змест, сэнс, прырода, квінтэсенцыя; соль, цымус (разм.); дух, душа, корань, гвозд, загваздка, сярэдзіна (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Лані́ты ’шчокі’ (слуц., клец., Жд. 1) і ў літар. мове ўстар. паэт. ’тс’ (ТСБМ). Бел.-паўд.-слав. ізалекса (Цыхун, БЛ, 5, 50). Параўн. славен. рэзьянск. laníta, серб.-харв. чак. lȃnita, макед., балг. радоп. лани́та, ла́нта ’тс’. Рус., укр. лани́ты, лани́та — са ст.-слав. ланита ’тс’. Прасл. ol‑n‑ita ’сагнутая частка цела’ (а ў Слаўскага, 4, 460 і ol‑n‑itva > толькі польск. łanitwa ’палазы саней’) — роднаснае да ст.-грэч. ὠλένη ’локаць’, лац. ulna ’ніжняя частка рукі, локаць’, гоц. aleina, ст.-в.-ням. elina, брэт. ilin ’локаць’, ст.-інд. āṇíṣ ’выгіб’, ’загваздка’. Фасмер (2, 457) у ліку славянскіх паралелей падае і чэш. lanitva ’шчака, твар’, якое, аднак, Махэк₂ (320) выводзіць з герм. *an[t]vīlta (> ням. Autlitz). Раней аб olnita пісалі таксама Лідэн, Arm. St., 1906, 127–129; Покарны, 307–308).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калаку́н ’звон’ (мазыр., Шатал.), колокор ’бразготкі’ (петрык., Шатал.), сюды ж рус. колокольчик, колокольчики, колокуньчики (Бейл.) ’расліны Campanula persicifolia і Pulsatilla pratensis’. Бел. лексемы, відавочна, аднаго паходжання, паколькі адзначаны на параўнальна кампактнай ц.-палес. тэрыторыі. Па лінгвагеаграфічнаму крытэрыю нельга меркаваць аб пранікненні лексемы з рус. гаворак і, відаць, з укр. (параўн. геагр. па крыніцах у Грынчэнкі). Як на блізкую тэрытарыяльна можна ўказаць усх.-палес. (Оўруцкі р‑н) калаколозагваздка’, аднак фармальнае супадзенне з асновай колокол ’звон’ яшчэ не сведчыць пра генетычную тоеснасцьз ёй усх.-палес. лексемы. Для бел. слова нельга ў прынцыпе выключыць паходжання з рус. гаворак (магчымы старыя міграцыі насельніцтва), аднак »яма пярэчанняў супраць таго, каб лічыць гэта слова архаізмам. У слав. мовах лексема прадстаўлена даволі слаба: укр. зах. колокіл, колокілок. колокіўця ’прыстасаванне ў кроснах з кольцамі, праз якое праходзіць нітка да иічанак’ (прыклад не вельмі надзейны, паколькі другое к тут можа паходзіць з ‑г‑), букав. калакончык, подоконник (у назвах кветак), рус. колокол таксама ў розных значэннях і формах нядрэнна прадстаўлены ў гаворках, ёсць з падобнай да бел. трансфармацыяй — разан. колкай; далей у слав. мовах: палаб. kluoküʼöl, балг. клаколна (клъколна ў старым запісу), ц.-слав. клакол. параўнальна позняе па часе фіксацыі. Не вельмі ясным уяўляецца статус балг. прыклада, паколькі ў таго ж аўтара сустракаецца і лексема клакотна (клъкотна), адносна якой БЕР (2, 414) мяркуе, што тут не выключана магчымасць друкарскай памылкі: ‑г‑ на месцы ‑н‑ як у клаколна. Аднак так жа можна разглядаць і параўноўваючы з балг. клокот і інш. формамі, для якіх некаторая трансфармацыя структуры з’яўляецца натуральнай і адзначана ў гаворках. Слав. лексемы дазваляюць рэканструяваць праформу kolkolъ, якая па ўтварэнню параўноўваецца ў БЕР, 2, 414, з прасл. golgolъ — і тут, і ў першым слове рэдуплікацыя асновы. Адпаведнікі да слав. лексемы літ. kan̄kalas (< *kalkalas), ст.-інд. kalakala ’бязладныя крыкі, шум’, а з паралелей без рэдуплікацыі звычайна прыводзяцца лак. саіаге ’склікаць, выткаць’, ст.-в.-ням. hellan ’гучаць’. З другога боку, паколькі насавы зычны літ. слова kankalas можа быць першасным, яго параўноўваюць са ст.-інд. kankanas, kankanam, kankani ’абруч, кольцападобнае ўпрыгожанне’ і з літ. kanklys і інш. ’гуслі’, гл. Фасмер, 2, 294, дзе літ-pa. У бел. лексемах у выніку дысіміляцыі адбылася замена зычнага (дыстантиая дысіміляцыя л–л, л–р і л–н), падобныя трансфармацыі і ў інш. слав. мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)