перагартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.

Залішне загартаваць; сапсаваць празмернай загартоўкай.

П. сталь.

|| незак. перагарто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перагарто́ўванне, -я, н., перагарто́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і перага́рт, -у, М -рце, м.

|| прым. перагартава́льны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скаля́ніць

‘зрабіць каго-небудзь, што-небудзь цвёрдым, давесці што-небудзь да зацвярдзення, загартаваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скаля́ню скаля́нім
2-я ас. скаля́ніш скаля́ніце
3-я ас. скаля́ніць скаля́няць
Прошлы час
м. скаля́ніў скаля́нілі
ж. скаля́ніла
н. скаля́ніла
Загадны лад
2-я ас. скаля́нь скаля́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час скаля́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загарто́ўваць несов.

1. зака́ливать, прока́ливать;

2. перен. закаля́ть;

1, 2 см. загартава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загартава́ны і загарто́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад загартаваць.

2. у знач. прым. Стойкі, вынослівы, здольны пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Ніхто на .. [холад] не скардзіцца. Усе [студыйцы] загартаваныя, маладыя і жыццярадасныя. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прокали́ть сов.

1. (закалить) загартава́ць;

2. (накалить) разг. нагрэ́ць, напячы́, напалі́ць;

прокали́ть желе́зный прут нагрэ́ць (напячы́, напалі́ць) жале́зны прут;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загарто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. загартоўваць — загартаваць.

2. перан. Выхаванне стойкасці, вынослівасці. Загартоўка цела.

3. Цвёрдасць сплаву, нададзеная яму шляхам загартоўвання. Сталь высокай загартоўкі. □ [Разцы] выкрышваюцца ад таго, што залішне награваюцца і губляюць сваю загаргоўку. Кулакоўскі.

4. перан. Стойкасць, вынослівасць, набытыя ў барацьбе з цяжкасцямі або ў працэсе трэніроўкі; загартаванасць. — Будзем разлічваць, таварыш камісар, на баявую загартоўку нашых партызан.., — сказаў бацька Цімох. Сіняўскі. Каторы раз выручала хлопца яго немалая прыродная дужасць, непераборлівасць да ўмоў жыцця і, вядома, суровая армейская загартоўка. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)