загартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.

1. што. Надаць металічнаму вырабу большую цвёрдасць шляхам награвання і хуткага ахаладжэння.

2. перан. Зрабіць фізічна і маральна моцным, стойкім, вынослівым.

З. здароўе.

|| незак. загарто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. загарто́ўванне, -я, н. і загарто́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Чалавек атрымаў добрую загартоўку.

|| прым. загарто́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загартава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. загарту́ю загарту́ем
2-я ас. загарту́еш загарту́еце
3-я ас. загарту́е загарту́юць
Прошлы час
м. загартава́ў загартава́лі
ж. загартава́ла
н. загартава́ла
Загадны лад
2-я ас. загарту́й загарту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час загартава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загартава́ць сов.

1. закали́ть, прокали́ть;

2. перен. закали́ть;

з. хара́ктар — закали́ть хара́ктер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Надаць большую цвёрдасць і моц шляхам награвання да высокай тэмпературы, а затым хуткага ахаладжэння. Загартаваць сякеру. □ Натачы, кавалёк, Вострым-востра сярпок, Адпусці, назубі, загартуй. Купала.

2. перан. Зрабіць стойкім, вынослівым, здольным пераадольваць цяжкасці. Не зламала Аўдолю гора, толькі загартавала больш, прывучыла на сябе, на сваю сілу і рукі спадзявацца. Крапіва. Суровая прырода загартавала моцную натуру. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загарто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да загартаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Загартаваць больш, чым трэба, звыш нормы; сапсаваць празмернай загартоўкай. Перагартаваць сталь.

2. Адпусціўшы гарт, загартаваць нанава. Перагартаваць крохкае лязо сякеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закали́ть сов., прям., перен. загартава́ць, мног. пазагарто́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zahartować

зак. загартаваць;

zahartować stal — загартаваць сталь;

zahartować organizm — загартаваць арганізм

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пазагарто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Загартаваць усё, многае. Пазагартоўваць сякеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Гартаваць некаторы час.

2. Загартаваць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)