зазна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Заганарыцца, заважнічаць. — Зазнаўся, браце, зазнаўся. Гэта ж за гэтулькі часу ні разу не зайсці. Сергіевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расшышэ́ць ’разбагацець і заганарыцца’ (лаг., Гіл.), ратшышэ́ць ’распусціцца’ (віл., Нар. сл.), ’раздурэцца’ (леп., ЖНС). Няясна; параўн. шы́шланне ’маёмасць’ (Касп.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вознести́сь

1. высок. узня́цца; узне́сціся;

2. (стать заносчивым) прост. заганары́цца, зафанабэ́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

занести́сь сов., разг.

1. (загордиться) заганары́цца, пача́ць задава́цца;

2. (увлечься) захапі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

возмечта́ть сов.

1. (начать мечтать) пача́ць ма́рыць;

2. прост., уст. (возомнить) зазна́цца, заганары́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

возомни́ть сов., разг.

1. (о себе) зазна́цца, зафанабэ́рыцца, заганары́цца;

2. (представить) уяві́ць (сабе́);

он возомни́л, что всё зна́ет ён уяві́ў сабе́, што ўсё ве́дае.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спадаба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каму.

1. Выклікаць пачуццё сімпатыі да сябе. Валерыю Урублеўскаму дзядзька Рыгор спадабаўся з першага знаёмства. Якімовіч. Неабходна было абавязкова спадабацца гаспадару, паказаць сябе з найлепшага боку. Гамолка. // Выклікаць схільнасць (у асоб іншага полу). Учора Шэвель казаў мне, што пляменніку яго ты спадабалася больш ад усіх дзяўчат. Лынькоў. Ужо другі год, як Зоська спадабалася Макару. Бядуля.

2. Прыйсціся па густу каму‑н. Жанчына збоку наглядала за сваім госцем, шчаслівая, што яму абед спадабаўся. Гурскі. Афіцэру спадабалася Вайтовічава прапанова. Пальчэўскі. Прафесія фотакарэспандэнта .. [Мельнікаву] вельмі спадабалася. Васілёнак. // Пакінуць добрае ўражанне. Можа якраз не заганарыцца, падыдзе і спытае, ці спадабалася яго песня? Гроднеў. // безас., з інф. Атрымаць задавальненне ад чаго‑н. Маладому вераб’ю, што не меў яшчэ і года, спадабалася начаваць у ластаўчыным гняздзе. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак., каго-што.

1. Падняць угору. Дзік спыніўся, задраў свой лыч, панюхаў паветра, глуха рохнуў і завярнуўся назад. Маўр. // Загнуўшы, падняць уверх (пра адзенне). Зусім нечакана для «высокага суда» Рыгор задраў кашулю і павярнуўся спіной да стала. Бажко. Чалавек задраў калашыны вышэй калень і пачаў грэць валасатыя ногі. Лобан.

2. Адарваўшы, загнуць канцом у адваротны бок. Задраць скуру на пальцы.

3. Забіць, разарваць (пра драпежніка). Каршун задраў курыцу. □ Яшчэ пазаўчора .. [воўк] задраў па той бок лесу на выгане кабылу. Чорны.

•••

Задраць ногі — а) упасці, не ўтрымаўшыся на нагах. Купрыян.. быў да таго п’яны, што жонка як турнула рукою, то ён задраў ногі.. і перакуліўся. Чарот; б) памерці, здохнуць (звычайна пра жывёлу). Падкорміць [Халімон] парсючка, толькі б.. прадаць, рубель на патрэбу выручыць, а гэты парсюк ногі задзярэ. Чарнышэвіч.

Задраць нос (галаву) — зазнацца, заганарыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)