зыхо́д, -у, М -дзе, м.

Завяршэнне, канец; вынік чаго-н.

Ноч была на зыходзе.

На зыходзе жыцця.

З. спаборніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дако́пкі, ‑пак; адз. няма.

Завяршэнне копкі бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамало́ткі, ‑так; адз. няма.

Разм. Завяршэнне малацьбы. Сёння ў калгасе дамалоткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сканчэ́нне, -я, н.

Завяршэнне, давядзенне чаго-н. да канца; канец.

С. палявых работ.

Да сканчэння свету — вельмі доўга, назаўсёды.

Сканчэнне свету — у хрысціянскім веравучэнні: канец, пагібель свету.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фіна́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Заключная частка, канец, завяршэнне чаго-н.

Ф. апавядання.

Ф. сімфоніі.

2. Заключная частка спаборніцтваў, у якой выяўляюцца пераможцы.

Футбольная каманда выйшла ў ф.

|| прым. фіна́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дако́скі, ‑сак; адз. няма.

Разм. Завяршэнне касьбы. Саўгасныя хлопцы Пайшлі на дакоскі Па росах пякучых, Па золкай атаве. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасе́ўкі, ‑севак; адз. няма.

Завяршэнне сяўбы. Спраўляць дасеўкі. □ — Сёння робім дасеўкі, таварыш камісар, — сказаў Кастусь, як быццам рапартуючы. — Апошнія гоні. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доверше́ние давяршэ́нне, -ння ср.; завяршэ́нне, -ння ср.;

в доверше́ние всего́ у дада́так да ўсяго́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Няве́рхавата (неверховато) ’нявыгадна, нядобра’ (Нас.). Відаць, да верхзавяршэнне, заканчэнне чаго-небудзь’, што першапачаткова адносілася да завяршэння стога, параўн. ілюстрацыю са слоўніка: Дзело кончено, da неверховато вышло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Транса́кцыя ’пагадненне, здзелка’, ’перавод грашовых сродкаў’ (Булыка, СІС). Інтэрнацыяналам, запазычаны праз рускую мову; ст.-бел. транзакцыя ’ўмова’ (1686 г.) запазычана са ст.-польск. transakcyja, якое з лац. trānsāctio ’пагадненне, здзелка’, ’завяршэнне, заканчэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)