заві́цца 1, заўюся, заўешся, заўецца; пр. завіўся, ‑вілася, ‑лося; заг. завіся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закруціцца, стаць завітым, пакручастым. Валасы ў яго забіліся самі па сабе.

2. Зрабіць сабе завіўку. Юля .. сядзела перад люстэркам, ніяк не магла завіцца. Васілевіч.

3. Завязацца (пра плод). Пакуль качан не завіўся, за лісты капусты закладваліся агурочныя плётачкі з завяззю, з маленькімі агурочкамі. Дубоўка.

заві́цца 2, заўецца; пр. завіўся, ‑вілася, ‑лося; зак.

Разм. Пачаць віцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаця́гвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Зацягнуцца, уцягнуцца ў сярэдзіну чаго‑н. — пра ўсё, многае. Пазацягваліся ніткі асновы ў ніты.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Пакрыцца тонкім слоем чаго‑н. — пра ўсё, многае. Лужыны пазацягваліся лёдам. // Зажыць, загаіцца — пра ўсё, многае. Раны пазацягваліся.

3. Зацягнуць сябе чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазацягвацца рамянямі. // Туга завязацца, сцягнуцца — пра ўсё, многае. Пазацягваліся вузлы на вяроўцы.

4. Разм. Зайсці, завалачыся куды‑н. — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацягну́цца, ‑цягаўся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Уцягнуцца ў сярэдзіну, унутр чаго‑н. Нітка лёгка зацягнулася ў іголку.

2. Глыбока ўдыхнуць у сябе дым пры курэнні. [Кавалёў] дастаў партабак і ў тоўстых пальцах згарнуў тонкую, як запалка, цыгарку, прыпаліў яе і зацягнуўся. Чарнышэвіч. Пратасевіч з прыемнасцю закурыў папяросу, на поўныя грудзі зацягнуўся дымам. Васілевіч.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); чым. Пакрыцца тонкім слоем чаго‑н. На грэблі праламалі калёсамі плыткую лужыну, якая паспела ўжо зацягнуцца трохі лёдам. Чорны. Шкельца гадзінніка запацела ад вільгаці, зацягнулася туманнай, як бяльмо, плёнкаю. Капыловіч. // Загаіцца, зажыць (пра рану). // Завалачыся (дымам, туманам і пад.). І хоць раніцаю неба зацягнулася хмарамі, але па ўсім адчувалася, што дажджу больш не будзе. Шахавец. Зноў замжэў ціхі веснавы дождж, зацягнуўся сіняватаю смугою далягляд. Грахоўскі.

4. Туга завязацца, сцягнуцца. Пятля зацягнулася. Вузел зацягнуўся. Зашмарга туга зацягнулася. // Зацягнуць сябе чым‑н.; перацягнуць. Зацягнуцца рэменем. Зацягнуцца ў гарсэт. □ Мураўёўна нізка звесіла галоўку, Во занадта зацягнулася ў шнуроўку. Багдановіч.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заняць часу больш, чым меркавалася. Канцэрт зацягнуўся — праграма была вялікая. Шамякін. Восень у гэтым годзе зацягнулася, лістапад быў позні. Карпаў. // Працягнуцца да пэўнага часу. Да позняга вечара зацягнулася народнае гулянне на беразе возера. В. Вольскі. Сход зацягнуўся аж да трэціх пеўняў. Сабаленка.

6. Разм. З цяжкасцю дайсці, дабрацца куды‑н. Зацягнуцца дадому. // Зайсці куды‑н. далёка. Зацягнуцца на край свету.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)