Наву́шнік ’вуха ў шапцы-вушанцы; спецыяльнае прыстасаванне для аховы вушэй ад холаду; прылада, якая надзяваецца на вушы для праслухоўвання гукаперадач і гуказапісаў’ (ТСБМ). Усходнеславянскае ўтварэнне ад вуха (ухо), параўн. рус. наушник, укр. наушник ’тс’; падобныя незалежныя ўтварэнні вядомы ў многіх славянскіх мовах, параўн., напрыклад, в.-луж. nawušnikзавушніца’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перл, пе́рлы, пэрлы ’жэмчуг’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас.), ст.-бел. перло, перла, пэрла ’тс’ (1398 г.) са ст.-польск. perła, якое са ст.-в.-ням. përle (Булыка, Лекс. запазыч., 141), дакладней з bërla, përala ’тс’, якія з вульгарнай латыні pirula < pernula ’маленькая груша’ < лац. perna ’груша’, ’у форме грушы’, італ. венецыянск. peroli, веранезск. piroliзавушніца ў форме грушы’ (Фасмер, 3, 242; Васэрцыер, 170; Бязлай 3, 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

серёжка ж.

1. (украшение) завушні́ца, -цы ж.;

2. (на деревьях) каташо́к, -шка́ м., ко́цік, -ка м.;

3. спец. за́шчапка, -кі ж.;

для ми́лого дружка́ и серёжка из ушка́ посл. для мі́лага дру́га і завушні́чка з ву́ха.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)