пазаву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Завучыць усё, многае. Пазавучваць формулы. Пазавучваць вершы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затверди́ть сов.

1. (запомнить) завучы́ць;

затверди́ть стихи́ завучы́ць ве́ршы;

2. (начать повторять одно и то же) зала́дзіць, задзяўбці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зазубры́ць, ‑зубру, ‑зубрыш, ‑зубрыць; зак., што.

Разм. Завучыць, вывучыць што‑н., не разумеючы сэнсу. Зазубрыць урок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавучы́ць, -вучу́, -ву́чыш, -ву́чыць; -ву́чаны; зак.

1. каго (што). Навучыць, падрыхтаваць усіх, многіх.

Ён перавучыў сотні дзяцей.

2. каго (што). Навучыць нанава.

Навучыць лягчэй, чым п.

3. што. Вывучыць, завучыць нанава.

П. урок.

4. каго-што. Праявіць празмернасць у завучванні ці навучанні каго-н.

|| незак. пераву́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. перавучы́цца, -вучу́ся, -ву́чышся, -ву́чыцца (да 2 і 4 знач.); незак. пераву́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заву́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад завучыць.

2. у знач. прым. Засвоены частым паўтарэннем; прывычны. Мужчына.. дасканалым, завучаным жэстам паднёс руку да вуснаў. Асіпенка. // Штучны, няшчыры. — Добрай раніцы, Варфаламей, — з завучанай абыякавай ветлівасцю сказаў чалавек. Караткевіч.

3. у знач. наз. заву́чанае, ‑ага, н. Тое, што засвоена, вывучана. Завучанае ў дзяцінстве не забываецца і ў старасці. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)