заво́д 1, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Прамысловае прадпрыемства, звычайна буйнае. Трактарны завод. Цагельны завод. Цукровы завод.

2. Спецыялізаваная гаспадарка па развядзенню пародзістых коней. Конны завод.

заво́д 2, ‑у і ‑а, М ‑дзе, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. заводзіць — завесці (у 6 знач.).

2. ‑у. Тэрмін дзеяння заведзенага механізма. Гадзіннік з сутачным заводам.

3. ‑а. Прыстасаванне ў механізме, якое прыводзіць яго ў дзеянне. Завод гадзінніка.

4. ‑у. Частка тыражу кнігі, надрукаваная з аднаго набору.

заво́д 3, ‑у, М ‑дзе, м.

Асобая, адборная парода свойскай жывёлы. Сапраўды, конь і іх быў добры: гладкі, малады, не проста заводу. Сабаленка.

•••

І заводу няма гл. няма.

На завод; да заводу — для размнажэння, развядзення. Яшчэ з вясны, у час перабору, Сюды прывезлі пчол калоду, Ну, так, між іншым, да заводу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Завод1 ’прамысловае прадпрыемства’. Рус., укр. заво́д, чэш., славац. závod, в.-луж. zawod, балг. заво́д (< рус.), макед. завод ’тс’, ’установа’, серб.-харв., славен. závod ’установа’, ’інстытут, выхаваўчая арганізацыя’, чэш. závod ’інстытут’, бел., рус., укр. заво́д ’гаспадарка па развядзенню жывёлы’. У іншых слав. мовах вядомы яшчэ некаторыя значэнні лексемы: польск. zawód ’прафесія’, ’абман’ (і ў славен.), ’спаборніцтва’ (і ў славац.), ’пары’ (н.-луж.), ’уводзіны’ (в.-луж.), ’запіс, увядзенне’ (серб.-харв.), ’частка лесу’ (славен.), ’звычай’ (рус., укр., чэш.) і інш. Параўн. і завод2. Прасл. zavodъ (Копечны, Zákl. zásoba, 424), відаць, азначала ’тое, што заведзена’ і ўтворана як бязафіксны назоўнік ад дзеяслова zaved + ti. Шляхам семантычнай спецыялізацыі замацоўваюцца розныя значэнні. Магчыма, што рус. значэнне ’прамысловае прадпрыемства’ (з пачатку XVII ст.) аказала ўздзеянне на іншыя мовы, але не выключана і паралельнае развіццё. Шанскі, 2, З, 19; БЕР, 1, 567. Пра завод ’звычай’ гл. Бернар, Зб. Раманскаму, 356.

Заво́д2 ’прыстасаванне ў механізме, што прыводзіць яго ў дзеянне’, ’тэрмін яго дзеяння’. Рус., укр. заво́д ’тс’; ці сюды славен. závod ’частка вадзянога млына, у якую паступае вада’? Як і завод1, замацаванне асобных значэнняў лексемы, у тым ліку вядомых ст.-рус., прычым для бел., як і для завод1, не выключаны рус. уплыў на гэта замацаванне. Зыходнае значэнне ў адрозненне ад завод1 ’тое, што прыводзіць у дзеянне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заво́д-аўтама́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. заво́д-аўтама́т заво́ды-аўтама́ты
Р. заво́да-аўтама́та заво́даў-аўтама́таў
Д. заво́ду-аўтама́ту заво́дам-аўтама́там
В. заво́д-аўтама́т заво́ды-аўтама́ты
Т. заво́дам-аўтама́там заво́дамі-аўтама́тамі
М. заво́дзе-аўтама́це заво́дах-аўтама́тах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мі́ні-заво́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-заво́д мі́ні-заво́ды
Р. мі́ні-заво́да мі́ні-заво́даў
Д. мі́ні-заво́ду мі́ні-заво́дам
В. мі́ні-заво́д мі́ні-заво́ды
Т. мі́ні-заво́дам мі́ні-заво́дамі
М. мі́ні-заво́дзе мі́ні-заво́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

саўга́с-заво́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. саўга́с-заво́д саўга́сы-заво́ды
Р. саўга́са-заво́да саўга́саў-заво́даў
Д. саўга́су-заво́ду саўга́сам-заво́дам
В. саўга́с-заво́д саўга́сы-заво́ды
Т. саўга́сам-заво́дам саўга́самі-заво́дамі
М. саўга́се-заво́дзе саўга́сах-заво́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

заве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; завёў, -вяла́, -ло́; -вядзі́; -ве́дзены; зак.

1. каго-што. Ведучы, змясціць куды-н., увесці.

З. каня ў стайню.

2. каго (што). Ведучы, даставіць куды-н. мімаходам, па дарозе.

З. дзіця ў сад.

3. каго (што). Ведучы, накіраваць куды-н., вельмі далёка, не туды, куды належыць.

З. ў балота.

4. што. Устанавіць, арганізаваць.

З. новыя парадкі.

У нас так заведзена.

5. каго-што. Набыць, абзавесціся кім-, чым-н.

З. пчол.

З. гаспадарку.

6. што. Пачаць што-н. (што абазначаецца назоўнікам).

З. гаворку.

З. песню.

З. дружбу.

7. што. Прывесці ў дзеянне, пусціць у ход (механізмы).

З. гадзіннік.

З. матор.

|| незак. заво́дзіць, -во́джу, -во́дзіш, -во́дзіць.

|| наз. заво́д, -у, М -дзе, м. (да 7 знач.) і заво́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саўга́с-заво́д (род. саўга́са-заво́да) м. совхо́з-заво́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

совхо́з-заво́д саўга́с-заво́д, род. саўга́са-заво́да м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свеклоса́харный / свеклоса́харный заво́д цукро́вы заво́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

авиаремо́нтный авіярамо́нтны;

авиаремо́нтный заво́д авіярамо́нтны заво́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)