изыма́ть несов.

1. (конфисковать) канфіскава́ць, адбіра́ць, забіра́ць;

2. (из употребления) зніма́ць; (исключать) выключа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыгла́баць ’прыбраць да рук’ (Байк. і Некр.). Прэфіксальнае ўтварэнне да гла́бацьзабіраць, рабаваць’ (гл.). Гл. таксама ЕСУМ, 1, 518 (пад глаби́на).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грузі́цца, гружуся, грузішся, грузіцца; незак.

1. Прымаць, забіраць груз; нагружацца. Параход грузіцца.

2. Садзіцца куды‑н., на што‑н. разам са сваім грузам. Войска пачало грузіцца ў эшалон.

3. Зал. да грузіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адабраць ​1.

•••

Адбіраць вочы — сляпіць, асляпляць. І ўсюды чыста, бель такая, Што проста вочы адбірае. Колас.

Адбіраць капейкізабіраць апошнія грошы ў таго, у каго іх мала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гра́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго-што.

Сілай забіраць чужое дабро; рабаваць. Акупанты грабілі беларускі народ, вывозілі ў Германію збожжа, жывёлу, лес. «Весці». // Разм. Разараць паборамі, узяткамі. Дваранскія камітэты прама грабілі сялян пры дапамозе царскага ўрада. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забіра́цца несов.

1. в разн. знач. забира́ться; см. забра́цца;

2. страд. забира́ться; изыма́ться; бра́ться; принима́ться; убира́ться; см. забіра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раззлава́цца, ‑злуйся, ‑злуешся, ‑злуецца; ‑злуёмся, ‑злуяцеся; зак.

Прыйсці ў стан злоснага раздражнення. [Талаш:] — Вось, таварыш начальнік, прыехалі .. [жаўнеры] забіраць маё апошняе сена. Прасіў, маліў іх, а яны яшчэ і штурхаць пачалі мяне. Ну, я і раззлаваўся і кінуўся на іх з сякерай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забіра́нне ср.

1. забира́ние;

2. забира́ние, изыма́ние;

3. приём м.;

4. убира́ние;

1-4 см. забіра́ць1, 2, 4, 5

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отбира́ть несов.

1. (брать обратно) забіра́ць; (насильно) адбіра́ць;

2. (выбирать) адбіра́ць, выбіра́ць;

3. (собирать путём опроса) офиц. браць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Забо́ры ’рушы’, ’маршчыны’ (Мат. Гом.). Рус. смал. забор ’зборкі ў адзенні’, укр. забо́рка ’зборка’ (Грынч.). Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік забіра́ць, г. зн. ’шыць, забіраючы частку тканіны ўдвая’. Параўн. зборка ад таго ж кораня, аднак з суфіксам ‑к‑a ад дзеяслова збіраць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)