непрыхава́ны неприкры́тый, нескрыва́емый;

~нае жу́льніцтва — неприкры́тое жу́льничество;

~ная няна́вісць — неприкры́тая (нескрыва́емая) не́нависть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

моше́нничество махля́рства, -ва ср.; круце́льства, -ва ср.; ашука́нства, -ва ср.; жу́льніцтва, -ва ср.; шальмо́ўства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жулікава́ты, ‑ая, ‑ае.

Схільны да жульніцтва, ашуканства, махлярскіх учынкаў. Жулікаваты хлопец. // Уласцівы жуліку; хітры. Белая манішка і прылізаныя валасы казалі аб яго зухаватасці, а хітрыя вочкі і жулікаватая ўсмешка сведчылі аб здольнасцях вывуджваць грыўні і саракоўкі з паляшуцкіх кішэняў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашука́нства, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашукваць — ашукаць.

2. Падман, шальмоўства, махлярства, жульніцтва. Горш за ўсё.. [Васіль Паўловіч] ненавідзіць людзей, схільных да якіх-небудзь махінацый, ашуканства. Кулакоўскі. [Дзяк:] — Я выракаюся рэлігіі, яшчэ раз пацвярджаючы, што яна з’яўляецца ашуканствам і дурманам для народа. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падло́г, ‑у, м.

Падробка з мэтай ашукаць каго‑н.; падман, ашуканства. [Вера:] Таварышы! Гэта ж падлог, жульніцтва. [Левановіч:] Што? Пісьмо фальшывае? Крапіва. Ад смерці бог фашыстаў не ўбярог, Хоць позна, разгадаў усё ж падлог — Убачыў іклы пад авечай маскай. Жычка. Усё як ёсць табе відаць адразу — І кроў, і здрада, і падлог, і гнеў. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашуканства, ашуканне, ашука, падман, зман, махлярства, лганства, абдурванне, круцельства, крутня, круцяльня, жульніцтва, шальмоўства, хітрасць, хітрыкі, машэнства, падлог, падкоп, падробка, найгрыш, падступства, падвох, прытворства, крывадушша, паказуха, маскіроўка, маскарад, манеўр, правакацыя, фальш, фальшыўка, фальсіфікацыя, фікцыя, афёра, авантура, камбінацыя, камбінатарства, махінацыя, шарлатанства, шулерства, фокус, трук, дэмагогія; ліпа (разм.) □ адвод вачэй, нячыстая справа, цёмны ход

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)