змятушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., каго-што.
Абл. Прывесці ў замяшанне; змяць. Тут немцам не пашанцавала. Не памог і дэсант. Тут стала артылерыйская часць і змятушыла на шашы нямецкі танкавы клін. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́нкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да танка 1, звязаны з вырабам танкаў. Танкавая прамысловасць. Танкавая браня. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе танкаў. Танкавы дэсант.
2. Звязаны з падрыхтоўкай танкістаў. Танкавае вучылішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парашу́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да парашута. Парашутны шоўк. // Прызначаны для скачкоў з парашутам. Парашутная вышка.
2. У склад якога ўваходзяць парашутысты. За паўгадзіны да захаду сонца, у поўным бязлюддзі ўсюды навокал, па той бок лесу,.. сеў парашутны дэсант. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мінамёт, ‑а, М ‑мёце, м.
Гармата, якая страляе снарадамі-мінамі. Дэсант меў не менш тысячы чалавек, шмат мінамётаў, кулямётаў, аўтаматаў, супрацьтанкавых гранат. Мележ. З-за ракі білі нямецкія мінамёты. Але міны не дасягалі станцыі, дэпо. Лынькоў.
•••
Гвардзейскі мінамёт — бясствольны мінамёт са снарадамі рэактыўнага дзеяння («кацюша»).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́садзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
1. каго (што). Даць магчымасць або прымусіць выйсці з вагона, судна і пад.
В. пасажыраў.
В. дэсант.
2. што. Перасадзіць у глебу (пра расаду, саджанцы).
В. памідоры з парнікоў.
В. кветкі ў грунт.
3. што чым. Пасадзіць вакол чаго-н.
В. пляцоўку кустамі.
4. што. Выбіць, выламаць моцным ударам (разм.).
В. дзверы.
|| незак. выса́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. выса́джванне, -я, н. і вы́садка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́садить сов., в разн. знач. вы́садзіць, мног. павыса́джваць;
вы́садить деса́нт вы́садзіць дэса́нт;
вы́садить расса́ду вы́садзіць раса́ду;
вы́садить стекло́ вы́садзіць шкло, (в окне) вы́садзіць шы́бу;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́садзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.
1. Даць магчымасць, дапамагчы сысці або прымусіць выйсці (з судна, вагона, аўтамашыны і пад.). Высадзіць пасажыраў. Высадзіць дэсант.
2. Перасадзіць расліны з парніка ў глебу. Высадзіць расаду.
3. Абсадзіць што‑н. па краях раслінамі. Высадзіць дарогу дрэвамі.
4. Разм. Выбіць моцным штуршком. Высадзіць дзверы. Высадзіць шыбу.
5. Разм. Высунуць што‑н. знутры. Малады шафёр з зайздроснай усмешкай высадзіў галаву з кабіны. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скі́нуць, -ну, -неш, -не; скінь; -нуты; зак.
1. каго-што. Кінуць уніз з чаго-н.
С. снег са страхі.
С. дэсант.
2. што. Зняць з сябе (вопратку, абутак і пад.), рыўком адкінуць што-н. з чаго-н.
С. боты.
С. з галавы хустку.
3. што. Паменшыць на якую-н. колькасць, велічыню (разм.).
С. сотні дзве.
Эх, с. бы гадоў дзесяць!
4. перан. Вызваліцца ад чыйго-н. панавання, звергнуць, пазбавіць улады.
С. путы няволі (высок.).
5. што. У гідратэхніцы: адвесці ваду з якога-н. вадаёма.
С. воды ў мора.
|| незак. скіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і скі́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. скіда́нне, -я, н. і скі́дванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
закі́нуць, -ну, -неш, -не; закі́нь; -нуты; зак.
1. каго-што. Кінуць куды-н. або далёка.
З. мяч у сетку.
З. вуду (таксама перан.: паспрабаваць папярэдне разведаць што-н. намёкам, пытаннямі; разм.).
2. што. Падняўшы, надаць чаму-н. іншае становішча.
З. нагу за нагу.
З. стрэльбу за плячо.
3. перан., каго-што. Даставіць куды-н.
З. прадукты на дачу.
З. дэсант у тыл ворага.
4. каго-што. Перастаць займацца кім-, чым-н., пакінуць каго-, што-н.
З. вучобу.
З. гаспадарку.
◊
Закінуць слова або слоўца (разм.) — пахадайнічаць за каго-н., аказаць падтрымку.
Як за сябе закінуць (разм.) — хутка і многа з’есці, выпіць.
|| незак. закіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і закі́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. за́кід, -у, М -кідзе, м. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
назначэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. назначаць — назначыць.
2. Распараджэнне, пастанова аб прызначэнні на якую‑н. пасаду, работу. Атрымаць назначэнне. □ Дэсант лічыўся разгромленым, і .. [камандзір] чакаў новага назначэння. Чорны. // Разм. Дакумент, які пацвярджае прызначэнне на пасаду, работу. У кішэні ляжала назначэнне на новую работу.
3. Асноўная функцыя, роля каго‑, чаго‑н. Атрад асобага назначэння. // Мэта, прызначэнне каго‑, чаго‑н. Мець сваё назначэнне. □ Сваё галоўнае назначэнне, як настаўніка, Лабановіч вызначаў так: абудзіць у вучнях і выклікаць да дзеяння крытычны розум. Колас.
4. Прадпісанне ўрача. Доктар Сільвановіч запісваў у картачку назначэнне хвораму. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)