бялу́ха, ‑і, ДМ ‑лусе, ж.

Палярны дэльфін, які ў дарослым стане мае белую афарбоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амазо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: прадстаўніца ваяўнічага племені жанчын.

2. Жанчына-коннік у спецыяльным касцюме для верхавой язды.

3. Доўгая сукенка для верхавой язды.

Імчаліся конна жанчыны ў чорных амазонках.

|| прым. амазо́нскі, -ая, -ае.

А. дэльфін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэльфі́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дэльфіна (у 1 знач.). Дэльфінавы тлушч.

2. у знач. наз. дэльфі́навыя, ‑ых. Сямейства млекакормячых, да якога адносяцца дэльфін, касатка, аднарог і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)