дэльфі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Марская млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінавых з чорнай спінай і белым жыватом.

|| прым. дэльфі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэльфі́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дэльфі́н дэльфі́ны
Р. дэльфі́на дэльфі́наў
Д. дэльфі́ну дэльфі́нам
В. дэльфі́на дэльфі́наў
Т. дэльфі́нам дэльфі́намі
М. дэльфі́не дэльфі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэльфі́н м., зоол. дельфи́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэльфі́н, ‑а, м.

1. Марская млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінавых з чорнай спінай і белым жыватом.

2. Скарасная разнавіднасць батэрфляю.

[Грэч. delphis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дэльфін (у спорце) 4/360

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дэльфін (сузор’е) 4/556—557 (карта), 597

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭЛЬФІ́Н (лац. Delphinus),

сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Тры найб. яркія зоркі 3,7, 3,8 і 4 візуальнай зорнай велічыні. Назіраецца паблізу Млечнага Шляху. Найлепшыя ўмовы для назірання на тэр. Беларусі ў чэрвені—жніўні. Гл. Зорнае неба.

Сузор’е Дэльфін.

т. 6, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭЛЬФІ́Н у спорце,

спосаб спарт. плавання, скорасная разнавіднасць батэрфляю, ад якога адрозніваецца хвалепадобным рухам ног і цела.

т. 6, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэльфі́н м.

1. заал. Delphn m -s, -e;

2. спарт. Delphnschwimmen n -s, -; Delphn m -s, Butterfly [´batəflaı] m -s, -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэльфі́н

(н.-лац. delphinus, ад гр. delphis, -inos)

1) марская млекакормячая жывёла сям. дэльфінавых падатрада зубатых кітоў;

2) спосаб спартыўнага плавання, разнавіднасць батэрфляю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)